Унучкі Марка Шагала падарылі Віцебску 60 кніг з бібліятэкі мастака

Прэзентацыя дару адбудзецца 7 ліпеня, у дзень нараджэння мастака.

14.06.2023 / 08:37

Дар ад унучак мастака Мерэт і Бэлы Меер Музей Марка Шагала ў Віцебску атрымаў 12 чэрвеня. Гэта звыш 60 кніг з асабістай бібліятэкі майстра, піша «Камсамолка».

«Некаторыя з якіх маюць арыгінальную графіку мастака», — адзначылі ў музеі.

Таксама ва ўстанове культуры паведамілі, што прэзентацыя дару пройдзе ў Арт-цэнтры Марка Шагала. Адбудзецца падзея ў дзень нараджэння мастака — гэта 7 ліпеня. У 2023-м адзначаецца 136 гадоў з часу нараджэння майстра.

Чытайце таксама:

Марк Шагал: у чым яго геній

Беларуская рада культуры пачала кампанію па адвакацыі беларускага мастацтва за мяжой. Першы — Шагал

Шагал, Суцін, Бакст… Што зрабіць, каб свет пачаў іх лічыць выхадцамі з Беларусі?

Nashaniva.com