Пяскоў абвергнуў словы Лукашэнкі пра тое, што РФ і Украіна абмяркоўвалі арэнду Крыма

У інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 1» Лукашэнка распавёў, як арганізоўваліся перамовы паміж Расіяй і Украінай. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, немалую ролю ў гэтым адыграў яго сын Мікалай, які дапамог арганізаваць тэлефонную размову з Уладзімірам Зяленскім. Па выніках доўгай размовы ўкраінскі прэзідэнт пагадзіўся на перамовы на тэрыторыі Беларусі. Пасля трох раўндаў іх перанеслі ў Стамбул.

14.06.2023 / 15:38

Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru

«Пуцін мне перадае дакумент, які быў парафіраваны дэлегацыямі. Нармальны, нават па Крыме — арэнда там нейкая працяглая, па Данбаск, на ўсходзе … нармальная дамова. Калі б гэта цяпер — а цяпер ужо немагчыма. Цяпер гэта ўжо тэрыторыя Расеі паводле Канстытуцыі. А быў нармальны праект, і ўжо дамаўляліся, што МЗС парафіруе і далей павінны вызначыцца кіраўнікі дзяржаў, падпісваюць і іншае. Добры быў працэс, але яны ад яго адмовіліся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэс-сакратара расійскага лідара спыталі, ці сапраўды абмяркоўвалася такая магчымасць.

«Не, гэта не так», — адказаў Пяскоў.

«Крым — гэта неад'емная частка Расійскай Федэрацыі, гэта расейскі рэгіён», — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік Крамля.

Чытайце таксама:

«Ні з гнідай, ні з Валодзем я не размаўляю». Лукашэнка расказаў пра перамовы з Украінай

Лукашэнка заявіў пра 150 тысяч забітых і параненых за час контрнаступу, Мінабароны Расіі назвала лічбы ў 20 разоў меншыя. Рэальныя будуць яшчэ меншыя ў дзясяткі разоў

Nashaniva.com