Грамадства2222

«Ні з гнідай, ні з Валодзем я не размаўляю». Лукашэнка расказаў пра перамовы з Украінай

Аляксандр Лукашэнка ўчора даў інтэрв’ю расійскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай. Урыўкі з яго з'яўляюцца ў сеціве. 

Хто цяпер для Лукашэнкі прэзідэнт Украіны — Валодзя ці — «вас жа працытую — гніда?», спытала Скабеева.

— Я ж ужо з ім — ні з гнідай, ні з Валодзем — не размаўляю. Таму нават не ведаю як.

У мяне ўжо няма да яго нейкай азлобленасці. Калі б на ягоным месцы Пуцін быў, я на яго быў бы злы, бо чалавек разумее, што ён робіць. Ён ведае, што такое вайна. Ён ваенны чалавек.

Але Валодзя Зяленскі, ён не спецыяліст, не прафесіянал. Хоць ён вырас. Ён зазнаў гэтай пасады да СВА. Таму ён павінен быў разумець. І раз ты ў гэты воз запрогся, то, дарагі мой, ты ўжо адказвай. Ён не разумее, што ён сам робіць яшчэ па многіх пытаннях. Сёе-тое ён ужо асвоіў. Таму і патрабаванні да яго павінны быць», — сказаў Лукашэнка.

Таксама ён расказаў пра невядомыя раней спробы ўкраінцаў наладзіць дыпламатычны кантакт з Беларуссю.

«Ён [Зяленскі] мне прапануе: «Давай пагаворым». Дасылае гэтага Кірылу Буданава [кіраўніка ГУР Мінабароны Украіны] на перамовы дзесьці. Мы паехалі праз мяжу іх, міністр замежных спраў паехаў туды (і цяперашні таксама), не першы раз, селі ў Львове, вядзём перамовы. Нібы нармальна. Даведаліся амерыканцы… Пайшлі нейкія непаразуменні. Яны нам прапануюць: «Давайце ў наступны раз у Стамбуле». Ды пайшлі вы нахрэн. Які Стамбул? Чаго мы ў Стамбул паедзем? Мы ж мяжуем з вамі. Хочаце размаўляць — давайце размаўляць».

Лукашэнка не аднойчы расказваў пра тое, што Украіна намагалася заключыць з ім дамову аб ненападзе Беларусі на Украіну, але ўкраінскі бок гэтыя заявы не каментаваў.

Лукашэнка таксама пагражаў адказаць «без ваганняў, калі толькі будзе здзейсненая супраць нас агрэсія».

«У нас дастаткова ўжо цяпер моцы для таго, каб адказаць. Многія кажуць: «Ну, бацька, вы ж ведаеце, ён такі…» Так. Я такі, калі гаворка ідзе пра мой народ, пра маю дзяржаву. І потым, я ж не дазволю — мы стваралі тут, працавалі чвэрць стагоддзя, разам з беларускім народам, стваралі незалежную дзяржаву — аддаць 10 мільёнаў на разарванне. 

А расіян колькі тут? Яшчэ мільёны тры пастаянна. Вось 13 мільёнаў, я за іх адказваю. Таму без ваганняў, калі толькі здзейсняць супраць нас агрэсію».

Папраўдзе ў Беларусі, паводле статыстыкі Белстата, пражывае не 10 і не 13, як кажа Лукашэнка, а прыкладна 9 мільёнаў сталых і часовых жыхароў. Насельніцтва Беларусі перавышала 10 мільёнаў да прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, але за час яго кіравання скарацілася прыкладна на 1,2 мільёна, прычым на 200 тысяч — за 2020-2022 гады.

«Вылазкі на мяжы — гэта яшчэ не агрэсія? Атака ў Мачулішчах — гэта яшчэ не агрэсія?» — удакладніла прапагандыстка тэлеканала «Расія 1» у Аляксандра Лукашэнкі падчас інтэрв'ю.

«Не, гэта далёка яшчэ не агрэсія. З такімі Мачулішчамі мы спраўляемся і справімся. І з мяжой таксама. Гэта правакацыі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Нават падзеі ў Белгародскай вобласці Расеі, з ягоных слоў, гэта яшчэ далёка не агрэсія. «Гэта вельмі адчувальная, моцная правакацыя, дзе мы недапрацоўваем. Цяпер пачалі дапрацоўваць. Запрэгліся ў гэтую праблему».

«Ніколі нельга, кажучы пра чырвоныя лініі, іх маляваць. Таму што жыццё змяняецца і лініі рухаюцца то наперад, то назад, — дыпламатычна адказаў Аляксандр Лукашэнка. — Яны заўсёды ёсць і ў нас, і ў іх. У расіян і ва ўкраінцаў. Але палітычна лепш не агучваць, якія яны: жыццё гэта змяняе. Чырвоныя лініі для мяне — гэта поўнамаштабная агрэсія. З любога боку цяпер, акрамя Расіі, натуральна. А вось Прыбалтыка, Польшча і Украіна…» — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Такім чынам, увод расейскіх войскаў у Беларусь для Лукашэнкі не агрэсія, а ўвод любых іншых — агрэсія. І напад невялікага атрада таксама не агрэсія.

«Вось калі яны войскамі пяройдуць мяжу, не гэтымі атрадзікамі, і пачнуць вайну — гэта агрэсія», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

 Чытайце таксама:

Лукашэнка заяўляе, што кіраваць ядзернай зброяй будзе ён: «Ніякага вагання не будзе»

«Ну што тут за праблема ўзгадніць нанясенне нейкага там удару?» Лукашэнка расказаў расійскай прапагандыстцы пра ядзерную зброю

Лукашэнка забараніў неабгрунтавана выклікаць беларусаў у міліцыю і КДБ 

Каментары22

  • Гаага ждёт
    14.06.2023
    Дав такое интервью, лукашенко наговорил на 10 Гааг. Русский мир порадовал, белорусов оскорбил.
    У украинцев вызвал обоснованную ненависть и жажду мести.
  • Цікава
    14.06.2023
    Так, а ў чым праблема Стамбула?
  • Гость
    14.06.2023
    ‘’ — Я же уже с ним — ни с гнидой, ни с Володей — не разговариваю.’’
    Если учесть , что с Путиным он не на ‘’ты’’, ответ кто ‘’гнида’’ очевиден.

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Дубль Аляксея Протаса забяспечыў «Вашынгтону» перамогу над «Лос-Анджэлесам»

СМІ расказалі пра даўгі беларускага блогера Улада Бумагі па расійскіх падатках2

Трамп пагражае вярнуць Панамскі канал пад кантроль ЗША. Панама выключае такую магчымасць7

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю9

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы16

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі11

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →