Дзяўчыну, якая пералічыла грошы палку Каліноўскага, асудзілі на тры гады калоніі

У Гомельскім абласным судзе 14 чэрвеня вынесены прысуд былой менеджарцы кампаніі па распрацоўцы праграмнага забеспячэння Настассі Петрачэнцы. Яе абвінавацілі ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Руслан Царук.

16.06.2023 / 12:25

Настасся Петрачэнка была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі 21 кастрычніка мінулага года. З таго часу яна ўтрымлівалася ў гомельскім СІЗА № 3, піша «Вясна».

Прычынай пераследу стала тое, што Настасся пералічыла грошы палку Каліноўскага (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

Суд прызнаў яе вінаватай і пакараў трыма гадамі калоніі.

Чытайце таксама:

«Моцна схуднеў, працуе на дрэваапрацоўцы». Як адбывае жорсткі тэрмін медыяменеджар Андрэй Аляксандраў

Жыхара Бабруйска, якога абвінавачваюць у фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці, пачнуць судзіць 29 чэрвеня

Спявачку, якая адраклася лукашэнкаўскай стыпендыі, змясцілі ў СІЗА

Nashaniva.com