Беларусбанк у рамках змагання з махлярствам увёў новыя ліміты

Беларусбанк з 17 ліпеня вырашыў павялічыць пералік аперацый, па якіх ёсць ліміты, паведамляецца на сайце ўстановы.

16.06.2023 / 19:15

Фота ілюстрацыйнае

Як і раней, па картках «Аксаміт» ліміт будзе 400 рублёў у суткі, а па іншых дэбетавых картах — 3 тысячы рублёў у суткі. Але гэтыя абмежаванні раней не дзейнічаюць пры пераводах з карты на карту. З 17 ліпеня ліміты распаўсюдзяцца і на гэтыя аперацыі.

«Гэтыя абмежаванні накіраваныя на абарону кліентаў і мінімізацыю выпадкаў крадзяжу ашуканцамі грашовых сродкаў з іх рахункаў шляхам атрымання ад уладальнікаў картак інфармацыі для ўваходу ў дыстанцыйныя сэрвісы», — гаворыцца ў паведамленні банка.

У пачатку гэтага года Беларусбанк паведамляў пра ўвядзенне лімітаў, напрыклад, на атрыманне наяўных па кодзе ў банкаматах (перавод «Хуткі»). Мінімальная аднаразовая сума была абмежаваная дзесяццю рублямі, а максімальная — сотняй.

Чытайце таксама:

Банк Revolut зрабіў больш строгімі патрабаванні да дакументаў беларусаў і расіян, якія жывуць у Еўропе

«Беларусбанк» запусціў плацяжы на нумар мабільнага тэлефона

Viber папярэджвае пра новы метад махлярства ў месенджары

Nashaniva.com