Пад Мінскам нарэшце адкрыюць гандлёвы цэнтр, які будавалі больш за 10 гадоў

Пад Мінскам адкрыецца ГЦ «Сеніца», будаўніцтва якога пачалося больш за 10 гадоў таму, але перыядычна замарожвалася. Як паведамляе цэнтр на сваёй старонцы ў інстаграме, адкрыццё запланавана на канец чэрвеня — пачатак ліпеня.

17.06.2023 / 15:44

«Цяпер праходзяць фінальныя работы ў зоне фермерскага рынку», — гаворыцца ў паведамленні, дзе абяцаюць падзяліцца найбліжэйшым часам рэпартажам з аб'екта.

«Сеніца» — гэта гандлёвы цэнтр з сучасным фермерскім рынкам, дыскаўнтарам плошчай каля трох тысяч квадратных метраў, гандлёвай галерэяй і разнастайным фуд-кортам. Яго адметнай асаблівасцю збіраюцца зрабіць гандаль прадуктамі і таварамі шырокага спажывання па спецыяльных і выгадных прапановах.

Праект пачыналі ў 2010 годзе з працоўнай назвай «Вёска гіпермаркетаў». Агульная плошча ГЦ — каля 10 гектараў. Гандлёвы аб'ект мае стаць цэнтрам прыцягнення для жыхароў мікрараёнаў Лошыца, Курасоўшчына і ЖК «Мінск-Свет».

Чытайце таксама:

Адкрылася першая крама з сеткі, якую прэзентуюць як аналаг польскай «Жабкі»

«Фармат ГЦ размыўся». Як зараз жыве ГЦ Outleto, які хацеў скласці канкурэнцыю літоўскаму «Акропалісу»

«Я стала фанатам сэкандаў». Што людзі шукаюць у гэтых крамах і колькі гатовыя пакідаць там грошай?

Nashaniva.com