У Лондане адбыўся вайсковы парад Trooping the Colour у гонар Карла III, але ён, напэўна, яго не пабачыў з-за вялікай мядзведжай шапкі
У вайсковым парадзе Trooping the Colour («Вынас сцяга») удзельнічалі каля 1500 вайскоўцаў і 300 коней.
17.06.2023 / 17:20
Парад прайшоў у гонар дня нараджэння Карла III, хоць ён і нарадзіўся 14 лістапада. Правіла праводзіць парад у чэрвені, калі ў Лондане добрае надвор'е, было ўведзена яшчэ ў 1748 годзе пры каралю Георгу II.
Карл упершыню прыняў парад у якасці манарха. Кароль быў апрануты ў парадны мундзір і традыцыйны галаўны ўбор брытанскай гвардыі — bearskin, аднак шапка з мядзведжага футра цалкам закрыла яму агляд.
У інтэрнэце жартуюць: добра, што хоць конь караля ведае, куды ісці.
Чытайце таксама:
На каранацыі Карла III заўважылі нечаканага госця. Жарты ў сацсетках не спыніць
У час каранацыі Карл III сядзеў на вялікім камені. Чым адметны гэты кавалак пясчаніку?
Невядомыя выкасілі гіганцкі фалас на месцы вечарынкі ў гонар каранацыі Карла III