У Беларусі ёсць птушкі, якія ўжо цяпер выпраўляюцца ў вырай
Птушка пад назвай кулік-случок выпраўляецца на месцы зімоўкі ўжо ў канцы мая. Фактычна гэтыя кулікі прылятаюць да нас на месцы гнездавання толькі на два месяцы, а большую частку года праводзяць у Грэцыі і Ізраілі, пра гэта піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
19.06.2023 / 22:45
Кулік-случок. Фота: Дзмітрый Іваноў, t.me/ptushkafota
Спачатку пакідаюць Беларусь самкі, адразу пасля вылуплівання птушанят.
Адметная рыса куліка-случка — чырвона-аранжавыя доўгія лапкі, таму па-іншаму гэтую птушку называюць «чырвананожка». Дзюба ў гэтай стройнай птушачкі таксама аранжавая, сярэдняй велічыні і на кончыку чорная.
У Беларусі гняздуецца каля 50 000 пар гэтага віду. Для гнездавання яны абіраюць адкрытыя балоты, тарфянікі, лугі і пашы.
А вось іншыя віды кулікоў якраз наадварот, толькі цяпер з Афрыкі і Заходняй Еўропы спяшаюцца на радзіму, у арктычную тундру. Там яшчэ снег і лёд, але пакуль яны даляцяць, павінны з’явіцца праталіны, дзе можна зрабіць гняздо.
Чытайце таксама:
Папугая навучылі гаварыць, і ён паскардзіўся на боль у жываце
Грыф, які забівае беларускіх буслянят, прыляцеў з Расіі — «Народныя навіны Віцебска»
Варта прыглядацца да птушак на палях. Магчыма, атрымаецца зафіксаваць сенсацыю