У БАТЭ значна знізілі заробкі — «Трыбуна»

У футбольным БАТЭ маецца запазычанасць перад футбалістамі, і яна датычыць заробкаў: гульцы не бачылі грошай па кантракце ўжо пару месяцаў.

21.06.2023 / 09:41

Фота: fcbate.by

Некаторыя футбалісты з гэтай нагоды звярталіся непасрэдна да кіраўніка клуба Андрэя Капскага, каб высветліць, як і калі сітуацыя вырашыцца. Кіраўнік ад канкрэтных абяцанняў устрымаўся, піша «Трыбуна».

Ну, а пасля паразы ад «Слуцка» (0:1) 4 чэрвеня калектыву было абвешчана пра значнае зніжэнне заробкаў — у разы.

Па звестках крыніц «Трыбуны», дайшло да таго, што тыя футбалісты, якія атрымлівалі восем тысяч рублёў, будуць гуляць за паўтары-дзве тысячы.

Зроблена гэта і ў якасці пакарання, і ў мэтах эканоміі. Ці часовая гэтая мера, высветліць не ўдалося.

Цяпер у чэмпіянаце краіны БАТЭ ідзе на 5-м месцы, адстаючы на 12 ачкоў ад першага месца і на 9 — ад трэцяга.

Чытайце таксама:

Сярэдзіна табліцы і даўгі. Як жыве некалі зорны БАТЭ

Вызначыўся супернік БАТЭ ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Крышціяну Раналду стаў першым у гісторыі футбалістам, які згуляў 200 матчаў за зборную

Nashaniva.com