Пракоп'еву прысудзілі завочна 25 гадоў зняволення. Дзе цяпер ён сам і чым займаецца?
Сёння вынеслі прысуд па справе нібыта падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. Галоўным «злачынцам» і арганізатарам групы змоўшчыкаў улады прызначылі Вадзіма Пракоп'ева. Яму завочна далі 25 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з іх 5 гадоў турмы.
21.06.2023 / 13:26
Пракоп'еў на канферэнцыі «Новая Беларусь» у 2022 годзе ў Вільні. Фота: «Наша Ніва»
Вадзім Пракоп'еў ад разгорнутых каментароў па крымінальнай справе адмовіўся.
«Сапраўдныя злачынцы на волі», — коратка сказаў ён «Нашай Ніве».
Пра дзейнасць Пракоп'ева даўно не было чуваць. Да 2020-га ён быў вядомым рэстаратарам і на хвалі выбарчых падзей запісаў рэзкія відэазвароты да Лукашэнкі і Ярмошынай, якія разышліся на цытаты. Пасля пачатку вайны ў 2022-м Пракоп'еў стаў ідэйным натхняльнікам палка «Пагоня», дзе ваююць беларускія добраахвотнікі. Але ў верасні мінулага года з'явілася інфармацыя, што ён пакідае полк і пасаду памочніка камандзіра, каб дапамагаць Валерыю Сахашчыку.
Цяпер, апроч палітычнай актыўнасці, Пракоп'еў са сваёй добрай англійскай мовай працуе намеснікам дырэктара ў польскай лагістычнай кампаніі.
Чытайце таксама:
«Змова сілавікоў»: хто тыя афіцэры, якіх судзяць разам з Пракоп'евым