Як прыгатаваць бургер дома на патэльні

Гэта традыцыйны гамбургер з тонкай мясной катлетай і хрумсткай скарынкай па краях. Лепш за ўсё гатаваць яго на цяжкай, змазанай алеем ці тлушчам чыгуннай патэльні.

25.06.2023 / 19:56

Фота: Getty Images

Каб прыгатаваць 4—8 порцый (у залежнасці ад таго, колькі катлет вы будзеце класці ў адну булку), вам спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Пакладзіце масла на вялікую чыгунную патэльню ці патэльню з нержавеючай сталі і пастаўце на сярэдні агонь. Акуратна падзяліце ялавічны фарш на 8 невялікіх частак па 100 г кожная і яшчэ больш акуратна зрабіце з яго шарыкі вышынёй каля 5 см.
  2. Зрабіце моцны агонь і пакладзіце палову шарыкаў на патэльню на дастатковай адлегласці адзін ад аднаго. Выкарыстоўваючы цвёрдую металічную лапатку, націсніце на кожны шарык, каб выйшла катлета дыяметрам каля 10 см і таўшчынёй каля 1,2 см. Прыпраўце соллю і перцам.
  3. Смажце, пакуль катлета не падпячэцца, крыху менш за 2 хвіліны. Потым, выкарыстоўваючы лапатку, асцярожна перавярніце катлеты. Калі дадаяце сыр, то пакладзіце яго лустачкі на мяса.
  4. Працягвайце смажыць, пакуль катлета не будзе гатовая, прыкладна хвіліну ці трохі даўжэй. Зніміце катлеты з патэльні і пакладзіце на булачкі (падаваць дзве катлеты ў адной булачцы — таксама варыянт). Пакладзіце зверху свежыя памідоры і салату і накрыйце другой часткай булачак.

 

Чытайце яшчэ:

Ці розняцца бургеры з «Макаў» у Беларусі, Літве, Польшчы і Грузіі? Памералі з лінейкай

«Бургер Кінг» прэзентаваў гамбургер у стылі мультфільма «Чалавек-павук: Павуцінне сусветаў»

Тэфтэлі пад сырам — проста і шалёна смачна

Nashaniva.com