Эканоміка44

Ці розняцца бургеры з «Макаў» у Беларусі, Літве, Польшчы і Грузіі? Памералі з лінейкай

За апошнія месяцы беларускі «Макдональдс», які стаў безыменным, нярэдка ствараў нагоды для навін. Ці змяніліся з сыходам брэнда самі бургеры? Некаторыя скардзіліся, што яшчэ да перайменавання рэстарана яны быццам ссохліся і сталі меншымі. Параўналі памер і склад стандартнага чызбургера ў чатырох краінах.

Беларусь

Беларускі чызбургер ужо не вельмі карэктна назваць макдональдсаўскім. Але ж выглядае ён па-ранейшаму, толькі што з пакунка знік лагатып вядомай сеткі рэстаранаў.

Цана — 3,5 рубля. Склад тыповы для чызбургера: дзве паловы булкі, катлета, сыр, цыбуля, соус і гурок. Праўда, гурка пашкадавалі — усяго адзін кавалачак. 

Дыяметр чызбургера прыкладна 8,7 см. 

Польшча

Гэты чызбургер нашы чытачы купілі ў польскіх Катавіцах, каштуе ён 5,9 злотага (каля 3,7 беларускага рубля).

Дыяметр польскага бургера — прыкладна 8,5 см, вышыня — каля 3,5 см. Інгрэдыенты і іх колькасць такія ж, як і ў беларускім — глядзіце самі. І гурка таксама пашкадавалі.

Літва

Чызбургер родам з Вільні. Тут таксама вытрыманы ўвесь набор, але ж гурок выглядае танчэйшым за польскі.

Дыяметр булкі — каля 8,5 см, вышыня прыкладна 4 см. Каштуе віленскі бургер 1,3 еўра, або 3,8 рубля.

Грузія

Апошняга кандыдата для параўнання набылі ў Тбілісі. Выглядае ён стандартна, усе інгрэдыенты на месцы, таксама пакладзены адзін кавалачак гурка. Такі ж дыяметр, як і ў папярэдніх, — 8,5 см.

Цана, у параўнанні з астатнімі, шакуе — звычайны чызбургер у Грузіі каштуе 5,45 лары, або 4,9 беларускага рубля.

Атрымліваецца, што беларускі чызбургер пакуль самы танны. Што да памеру, то калі ён і паменшаў, то не толькі ў беларускіх рэстаранах.

А колькі бургераў можа купіць чалавек за сярэдні заробак у краіне? Грузія па гэтым параметры найгоршая. Але і Беларусь адстае ад Польшчы і Літвы амаль у два разы. 

Чытайце таксама:

«Панскі» і «Шляхецкі» бургеры ў былых «Макдональдсах» пратрымаліся толькі тры дні

Назвы бургераў у былых «Макдональдсах» памянялі з-за чатырох лустачак агуркоў

Крыніцы: Лукашэнка даверыў «Макдональдс» Алексіну

Каментары4

  • короче
    05.01.2023
    у нас длинше и толще
  • обследовательница бургеров
    05.01.2023
    а приборчики (линейки) у вас поверенные ?
  • эк ана міс така
    05.01.2023
    па індэксе бікмага (неафіцыйны спосаб вызначэння парытэту пакупніцкай здольнасці (ППС)) наш рубель недаацэнены

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць