Жыхара Ліды асудзілі на пяць гадоў за данаты

Сёння, 21 чэрвеня, праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала жыхара Ліды Віталя Чарнавусава палітычным зняволеным. Доўгі час праваабаронцы не валодалі інфармацыяй аб падрабязнасцях крымінальнай справы Віталя, але цяпер даведаліся, што ён за данаты ў фонд падтрымкі рэпрэсаваных асуджаны на пяць гадоў калоніі.

21.06.2023 / 22:09

32-гадовага Віталя затрымалі 25 ліпеня 2022 года і выставілі абвінавачанне ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК). 8 снежня мінулага года Мінскі гарадскі суд асудзіў яго за данаты ў адзін з фондаў, які падтрымлівае ахвяр палітычна матываваных рэпрэсій.

Суддзя Вера Галаўкова прызнала Віталя вінаватым і пакарала пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на пяць гадоў. Апрача таго, мужчыну прысуджаны штраф у памеры 15 000 рублёў, што складае прыкладна 4 700 еўра.

Чытайце таксама:

На кіраўніка «Беларускага дома ў Варшаве» завялі ў Беларусі тры крымінальныя справы

Анархіста Дзмітрыя Дубоўскага збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Андрэя Пачобута перавялі ў наваполацкую калонію

Nashaniva.com