Украінская артылерыя нанесла ўдар па Чангарскім мосце, які злучае Крым з мацерыком

Акупацыйная адміністрацыя заявіла пра пашкоджанне ракетамі Storm Shadow i некалькіх іншых мастоў на перашыйку Крыма і мацерыка.

22.06.2023 / 08:41

Фота: SALDO_VGA / Telegram

Украінскія войскі абстралялі масты на мяжы паміж Херсонскай вобласцю і Крымам у раёне Чангара, пра гэта заявіў прызначаны Расіяй «кіраўнік» Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда.

Прыцэльнасць удару можна бачыць па фота, апублікаваных у яго канале. 

Пацярпеў і стары мост, суседні з новым мостам цераз Чангарскі праліў.

Пацярпелых няма.

У выніку знішчэння Чангарскага моста ўскладніцца перакідванне вайсковай тэхнікі з паўвострава да Мелітопаля, найбольшага горада акупаванай часткі Запарожскай вобласці.

Чытайце таксама:

«У расіян яшчэ будзе вельмі шмат працы ў нервовай, істэрычнай абстаноўцы». Кірыла Буданаў пракаментаваў чуткі пра сваё раненне

«Некаторыя лічаць, што гэта галівудскі фільм». Зяленскі растлумачыў, чаму цяжка ідзе контрнаступ 

«Можам застацца без арміі і без Расіі». Прыгожын заявіў, што расійскія войскі адступаюць і нясуць вялізныя страты, але гэтая інфармацыя хаваецца

 

Nashaniva.com