На некаторыя прафесіі і пасады будуць браць нават без дазволу на пастаяннае жыхарства ў Беларусі

У Беларусі зацверджаны на 2023 год спіс прафесій і пасад, на якія прыцягваюцца іншаземцы або асобы без грамадзянства, якія не маюць дазволу на пастаяннае жыхарства, без уліку абмежаванняў па абароне нацыянальнага рынку працы. Зроблена гэта пастановай Мінпрацы ад 1 чэрвеня 2023 года № 17.

22.06.2023 / 19:55

Фота ілюстрацыйнае

Пастанова апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым партале і ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2023 года.

У пералік уключаныя наступныя рабочыя прафесіі: кіроўца аўтамабіля; слесар-рамонтнік; трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці; швачка; электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання.

Таксама ў спісе ёсць наступныя пасады служачых: ветэрынарны лекар; лекар-спецыяліст (усіх медыцынскіх спецыяльнасцяў); інжынер; медыцынская сястра і медыцынскі брат (усіх медыцынскіх спецыяльнасцяў); фельчар (усіх медыцынскіх спецыяльнасцяў).

Такое рашэнне відавочна звязанае з дэфіцытам кадраў, звязаных з масавым адтокам людзей з краіны у сувязі з маштабнымі палітычнымі рэпрэсіямі і саўдзелам рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны. Па розных ацэнках Беларусь пакінулі за апошнія тры гады ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень чалавек, прытым у некаторых сферах, як у той жа медыцыне, дэфіцыт кадраў проста жахлівы і яго не можа хаваць нават дзяржаўная статыстыка.

Чытайце таксама:

Новае запрыгоньванне медыкаў: улады мяняюць правілы ардынатуры — з адпрацоўкай пяць гадоў і гіганцкімі штрафамі

У Мінску не хапае 3500 медыкаў, а ў Польшчу за год пераехала столькі, што хапіла б укамплектаваць усе лякарні Брэстчыны

«Я не збіраўся капаць акопы». Медык з райцэнтра расказвае, чаму больш не вытрымаў

Nashaniva.com