Украіна не дазволіла Беларусі атрымаць «кансультатыўны статус» па Антарктыцы

Паводле навуковага выдання Research Professional News, Беларусь ужо доўга імкнецца да гэтага статусу для магчымасці ўдзельнічаць у кантролі над ўсім антарктычным рэгіёнам. Аднак удзел Беларусі ў вайне і недастатковая навуковая дзейнасць у рэгіёне зблыталі ўсе карты Мінску.

23.06.2023 / 16:16

«Гара Вячерняя» — адзіная беларуская навуковая станцыя ў Арктыцы. Фота: belpolus.by

Беларусь не змагла атрымаць «кансультатыўны статус» па Антарктыцы, які надзяліў бы яе правам голасу па ўсіх кіраўніцкіх пытаннях арктычнага рэгіёну. Як паведамляе навуковае выданне Research Professional News, на нядаўнім паседжанні па гэтым пытанні бакі не змаглі прыйсці да кансэнсусу ў тым ліку з-за пазіцыі Украіны і яе саюзнікаў.

Само паседжанне праходзіла ў Фінляндыі яшчэ 8 чэрвеня. На ім удзельнікі Дагавора па Антарктыцы (падпісаны ў 1959 годзе) абмяркоўвалі заяўку Беларусі на атрыманне права голасу ў справах Антарктыкі, якую тая падавала яшчэ ў 2021 годзе. 

У выніку бакі абмеркавання палічылі, што Беларусь зрабіла недастаткова навуковага ўкладу ў арктычныя даследаванні і ў дадатак да гэтага разам з Расіяй парушыла Статут ААН, падтрымаўшы незаконнае ваеннае ўварванне ва Украіну.

«Згодна з Дагаворам аб Антарктыцы, кансультатыўны статус і права голасу можа атрымаць або краіна-заснавальнік Дагавора (ЗША, Расія і іншыя), або краіна, якая праводзіць значны аб'ём даследаванняў у Арктыцы.

У выпадку ж з Беларуссю, нягледзячы на ​​яе заявы аб дастатковасці яе ўкладу ў арктычныя даследаванні, далёка не ўсе ўдзельнікі пагадзіліся, што гэта адпавядае рэчаіснасці. Акрамя таго, па інфармацыі ўкраінскага боку, з тэрыторыі Беларусі падчас вайны быў нанесены ракетны ўдар па Нацыянальным антарктычным навуковым цэнтры ў Кіеве, што з'яўляецца абсалютна недапушчальным», — піша Research Professional News са спасылкай на мінулае пасяджэнне і асабісты каментар выданню ад прадстаўнікоў Украіны.

Гэтае рашэнне выданню паспелі пракаментаваць і прадстаўнікі навуковай супольнасці Беларусі. Частка з іх паставілася да вынікаў паседжання з разуменнем, бо «ўклад Беларусі ў арктычныя даследаванні сапраўды невялікі і міжнародная супольнасць ведае гэта лепш». 

Разам з тым знайшліся і тыя, хто раскрытыкаваў гэтае рашэнне. 

«Гэта не справядліва. Беларусь праводзіць значную даследчую дзейнасць у Арктыцы і адпавядае ўсім крытэрам для атрымання кансультатыўнага статусу», — заявіў Юры Гігіняк, супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах.

Сама Акадэмія навук і МЗС Беларусі адмовіліся даваць каментары выданню па гэтым пытанні. Адзначым, што Беларусь валодае адной навуковай арктычнай станцыяй ў рэгіёне (станцыя «Гара Вячерняя») і з 2006 года з'яўляецца ўдзельнікам Дагавора аб Антарктыцы, але без права голасу.

Чытайце таксама:

Скончылася місія ўкраінскага амбасадара ў Беларусі

Міжнародная арганізацыя працы падтрымала рэзалюцыю аб пераглядзе адносін з Беларуссю

ПАРЕ падтрымала поўнае недапушчэнне беларускіх і расійскіх спартоўцаў на Алімпіяду нават у нейтральным статусе

Марк Рыхтэр