ПАРЕ падтрымала поўнае недапушчэнне беларускіх і расійскіх спартоўцаў на Алімпіяду нават у нейтральным статусе
У Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы выдаўся вельмі насычаны дзень: акрамя спартыўнай рэзалюцыі, там падтрымалі і ўкраінскую «формулу міру», і сяброўства Украіны ў НАТА.

22 чэрвеня Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) прыняла адразу некалькі рэзалюцый. Адна з іх датычыцца поўнай забароны на допуск беларускіх і расійскіх спартсменаў на Алімпійскія гульні нават у нейтральным статусе.
Адпаведны дакумент быў прыняты з 71 галасамі «за» і 4 «супраць». У ім адзначаецца настойлівы заклік да Міжнароднага алімпійскага камітэта адысці ад «практыкі несур'ёзных забарон», бо гэта «толькі запэўнівае рэжымы Беларусі і Расіі ў нібы гатоўнасці свету змірыцца з іх злачынствамі».
«Удзел беларусаў і расіян у Алімпіядзе абсалютна недапушчальны, таму што ў цяперашніх умовах гэта будзе выкарыстана іх прапагандай і зробіць немагчымым удзел у турнірах іншых краін, асабліва Украіны. Паколькі элітныя спартсмены Беларусі і Расіі цалкам звязаныя з урадамі і сілавымі ведамствамі сваіх краін, то нават дэманстрацыя іх нейтралітэту здаецца чымсьці немагчымым», — напісана ў рэзалюцыі ПАРЕ.
Акрамя гэтага, былі таксама ўхваленыя рэзалюцыі аб поўнай падтрымцы ўступлення Украіны ў НАТА і поўнай згодзе з украінскай «формулай міру», якая ў тым ліку мае на ўвазе ўзмацненне санкцыйнага ціску на саюзнікаў Расіі агулам і Беларусь у прыватнасці.
Нагадаем, што зусім нядаўна ПАРЕ поўнай большасцю галасоў падтрымала рэзалюцыю аб ліквідацыі юрыдычных перашкодаў для беларусаў на эміграцыі.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары