«Наконт здрады радзіме прэзідэнт глыбока памыліўся». Новая заява Яўгена Прыгожына: здавацца ён не збіраецца

Як і некалькі папярэдніх, заява апублікаваная ў аўдыяфармаце, а выклаў яе тэлеграм-канал «Прэс-служба Прыгожына».

24.06.2023 / 12:38

Яўген Прыгожын. Фота: Getty Images

У заяве гаворыцца: «Наконт здрады радзіме прэзідэнт глыбока памыліўся. Мы патрыёты сваёй Радзімы, ваявалі і ваюем, і ніхто не збіраецца на патрабаванне прэзідэнта, ФСБ ці яшчэ каго-небудзь прыйсці з пакаяннем, бо мы не хочам, каб краіна жыла далей у карупцыі, бюракратыі і падмане».

Далей Прыгожын кажа, што нехта неназваны «раскраў» грошы, выдзеленыя на Афрыку, так і цяпер раскрадае тыя грошы, што выдзелены на вайну з Украінай.

Чытайце таксама:

Вагнераўцы ў Растове, марш на Варонеж, зварот Пуціна. Што на цяперашні момант вядома пра «мяцеж Прыгожына»

Ключавы момант у спробе вайсковага перавароту ў Расіі: ці пасля звароту Уладзіміра Пуціна вагнераўцы спыняцца

«Удар у спіну». Пуцін выступіў са зваротам да вайскоўцаў і насельніцтва

Кадыраў назваў «гнюснай здрадай» мяцеж Прыгожына

Nashaniva.com