Капітан «Манчэстэр Сіці» пакінуў клуб

Паўабаронца зборнай Германіі Ілкай Гюндаган перайшоў у каталонскую «Барселону». Адступныя сладуць 400 мільёнаў еўра.

26.06.2023 / 13:08

Ілкай Гюндаган / AP / Dutch Height / Bart Stoutjesdyk / Photo by ANP via Getty Images

Гюндаган перайшоў у «Барселону» на свабоднага агента. Прэс-служба каталонскага клуба паведаміла, што дасягнула дамоўленасці аб пераходзе паўабаронцы, кантракт якога з «Манчэстэр Сіці» заканчваецца 30 чэрвеня, піша Sports.ru.

Пагадненне Гюндагана з «Барселонай» будзе разлічана да чэрвеня 2025 года, у яго ўключана опцыя падаўжэння на сезон. Адступныя Ілкая ў новым клубе — 400 млн еўра.

Гюндаган гуляў за «МанСіці» з 2016 года, куды перайшоў з «Барусіі», выйграў з клубам 15 трафеяў, у тым ліку ў гэтым годзе англійскую прэм'ер-лігу, Кубак Англіі і Лігу чэмпіёнаў. У гэтым годзе за клуб ён згуляў 51 матч, забіў 11 мячоў і аддаў 7 галявых перадачаў.

Чытайце таксама:

БАТЭ выдаў найгоршы старт у гісторыі 

«Манчэстэр Сіці» ўпершыню выйграў Лігу чэмпіёнаў

Прынцэса Кейт згуляла ў тэніс з Роджэрам Федэрэрам

Nashaniva.com