Цыбрыкі, або бульбяныя кракеты — закуска, якую з’ядуць хутчэй, чым вы яе прыгатуеце

Калі вы хочаце прыгатаваць штосьці смачнае з простых інгрэдыентаў, бульбяныя кракеты — выдатнае рашэнне. Асабліва ў захапленні ад гэтага перакусу дзеці, але дарослыя таксама да яго не абыякавыя.

02.07.2023 / 07:19

Бульбяныя кракеты. Фота: Cris Cantón / Getty Images

Адкуль пайшла гэта страва, цяжка вызначыць, бо яе версіі існуюць ва ўсім свеце — ад Чэхіі да Бразіліі. Сярод іх і беларускія цыбрыкі з таркаванай бульбы. Але само слова «кракет» прыйшло з Францыі і азначае «кусаць».

У пераважнай большасці краін кракеты падаюць у якасці асобнай лёгкай закускі, а недзе — у дадатак да іншых страў, напрыклад, да баршчу. Найчасцей іх робяць шарападобнымі або цыліндрычнымі.

У гэтым рэцэпце прапануем гатаваць кракеты з учарашняга пюрэ. Усё, што патрабуецца, — гэта заправіць пюрэ нарэзанай пятрушкай, сфармаваць з бульбяной сумесі цыліндры, а затым паніраваць і смажыць да залацістага колеру. Перад падачай кракеты можна пасыпаць дробна нарэзанай пятрушкай або цёртым пармезанам. Ідэальным дадаткам таксама можна стаць кропава-ёгуртавы соус.

Каб прыгатаваць кракеты, спатрэбіцца

Як гатаваць:

  1. У вялікай місцы змяшайце бульбяное пюрэ і пятрушку, прыпраўце соллю і перцам. У неглыбокую талерку насыпце мукі, таксама дадайце соль і перац. У яшчэ адной неглыбокай місцы ўзбіце яйка з 1 сталовай лыжкай вады. І ў яшчэ адну талерку насыпце паніровачных сухароў.
  2. Сфармуйце з бульбянога пюрэ цыліндры памерам прыкладна 2 на 5 см. Абсыпце іх мукой, акуніце ў яечную сумесь, затым укачайце ў паніровачныя сухары. У цяжкай сярэдняй каструлі нагрэйце 3-4 см алею на сярэднім агні, пакуль алей не стане гарачы. Смажце кракеты да залацістага колеру з усіх бакоў, прыкладна па 2 хвіліны, пры неабходнасці пераварочвайце іх. Гатовыя кракеты пакладзіце на папяровыя ручнікі.

Каб зрабіць кропава-ёгуртавы соус, вазьміце

Добра вымыты і высушаны кроп трэба нарэзаць і дадаць у натуральны ёгурт разам з лімонным сокам і здробненым часнаком. Усе складнікі змяшаць.

Больш рэцэптаў:

Лянівыя варэнікі з ягадамі — найлепшы сняданак летам. Можна замарозіць на запас

Ідэя на сняданак: макавыя сырнікі ў духоўцы

Клёцкі з душамі, гарачы шакалад, сялява… Якія стравы маюць права стаць брэндам Полацка?

Nashaniva.com