У «тэрарыстычны спіс» дадалі журналіста Генадзя Мажэйку

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ пяці чалавек. 

29.06.2023 / 09:16

Генадзь Мажэйка. Фота: БелТА

Сярод іх былая бухгалтарка Ганна Карняенка, Павел Салагуб, супрацоўнік Міністэрства адукацыі Сяргей Навумчык, мінчанін Максім Селязнёў, журналіст «Камсамольскай Праўды» Генадзь Мажэйка.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1073 чалавекі, з іх 322 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1080 пазіцый, аднак 7 чалавек з яго былі выдаленыя раней), паведамляюць праваабаронцы.

Журналіста Генадзя Мажэйку, аўтара артыкула пра Андрэя Зельцэра, затрымалі ў пачатку кастрычніка 2021 года. Яму ставілі ў віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: «Распальванне сацыяльнай варожасці» (арт. 130) і «Абраза Лукашэнкі» (арт. 368). Вядома, што справу аб абразе вылучылі ў асобную вытворчасць.

23 сакавіка 2023 года суддзя Таццяна Фалькоўская прызначыла журналісту тры гады зняволення. Вярхоўны суд 16 чэрвеня разглядзеў апеляцыйную скаргу палітвязня. Суддзя Уладзімір Чаравач пакінуў скаргу без задавальнення, а прысуд — без змен.

Чытайце таксама:

«Пісаў у інтэрнэце негатыўныя, непрыстойныя і недапушчальныя выказванні ў адрас Лукашэнкі» — у чым абвінавачваюць журналіста Мажэйку

Журналіста Генадзя Мажэйку асудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі. Матэрыялы аб абразе Лукашэнкі вылучылі ў асобную справу

«Мы сядзелі побач і ніякіх заяў не рабілі». Журналіст пра абсурдныя абвінавачанні ў адрас Генадзя Мажэйкі

Nashaniva.com