Грамадства11

Журналіста Генадзя Мажэйку асудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі. Матэрыялы аб абразе Лукашэнкі вылучылі ў асобную справу

Сёння Мінскі гарадскі суд вынес прыгавор журналісту «Камсамольскай праўды» Генадзю Мажэйку. Ён асуджаны на тры гады зняволення. Матэрыялы аб абразе Лукашэнкі вылучылі ў асобную справу.

Генадзь Мажэйка
Генадзь Мажэйка. Фота: БелТА

Генадзь Мажэйка быў затрыманы амаль паўтара года таму, 1 кастрычніка 2021 года, у Маскве, калі спрабаваў выехаць у трэцюю краіну.

Ён быў аўтарам матэрыялу, у якім станоўча гаворыцца пра Андрэя Зельцэра ў дзяцінстве. Зельцэр падчас штурму яго кватэры забіў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Сайт «Камсамольскай праўды» пасля гэтага быў заблакаваны, таксама было прынятае рашэнне пра закрыццё офіса выдання.

У дачыненні да Мажэйкі былі прымененыя два артыкулы: ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

У абвінавачванні сцвярджалася, што «Мажэйка, праяўляючы амаральную зацікаўленасць у экстрэмісцкай дзейнасці, з'яўляючыся яе прыхільнікам і дзейнічаючы па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, у перыяд з 23 чэрвеня 2020 года па кастрычнік 2021 года здзейсніў шэраг злачынстваў».

Паводле следства, ён нібыта пісаў у інтэрнэце «негатыўныя, непрыстойныя і недапушчальныя» выказванні ў адрас Лукашэнкі, а на сустрэчы з дэпутатам Варанецкім, «парушаючы агульначалавечую мараль», праводзіў агітацыю супраць дзейнай улады.

Журналіст віну не прызнаў і заявіў, што на той сустрэчы пра Лукашэнку выказваўся не ён. У адрас улады ніякіх абразлівых выразаў ён не дапускаў і прыхільнікам апазіцыі не з’яўляецца. Тое ж самае заяўлялі сведкі.

Прысуд у тры гады калоніі сёння вынесла суддзя Таццяна Фалькоўская. У асобную крымінальную справу выдзеленыя матэрыялы па эпізодзе нібыта абразы Лукашэнкі ад 3 верасня 2020 года ў ходзе правядзення сустрэчы з дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Варанецкім у памяшканні Мінскага гарадскога Палаца культуры, паведаміла суддзя.

Тры гады калоніі сёння прысудзілі і былому кіраўніку лукашэнкаўскага пулу прэсы Дзмітрыю Семчанку.

Каментары1

  • Брат
    23.03.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай16

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп5

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай16

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць