Рэчы Міраслава Лазоўскага перадалі ў Нацыянальны музей гісторыі Украіны

«Міраслаў Лазоўскі ўсё сваё жыццё выступаў за незалежнасць Беларусі, таксама абараняў незалежнасць Украіны. Памяць пра героя Беларусі і Украіны будзе вечнай», — гаворыцца на старонцы музея ў фэйсбуку.

29.06.2023 / 15:32

Міраслаў Лазоўскі

Рэчы Міраслава перадалі ў музей у сераду. Гэта бронекамізэлька, шаўроны, боты, акуляры, кашуля, карты і бел-чырвона-белы сцяг.

Міраслаў Лазоўскі быў адным з заснавальнікаў «Белага легіёна», прамоўтарам беларускай культуры.

Пасля пратэстаў 2020 года ў Беларусі ён пераехаў у Кіеў. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі Міраслаў уступіў у беларускі добраахвотніцкі батальён «Волат» палка імя Кастуся Каліноўскага. Меў пазыўны «Мыш».

Загінуў 16 мая пад Бахмутам. 26 мая ў Кіеве з ім прайшло развітанне. На мінулым тыдні Рада БНР пасмяротна ўзнагародзіла Міраслава Лазоўскага ордэнам Жалезнага рыцара — найвышэйшай узнагародай БНР.

Чытайце таксама: 

«Зусім трохі не дайшоў». Пабрацім Міраслава Лазоўскага пра яго гібель

«Нам трэба ваенны досвед, трэніравацца, бо наперадзе Беларусь». Пабрацім успамінае Міраслава Лазоўскага

«Калі я загіну, пахавайце мой попел пад любым дубам». Пабрацім згадвае Міраслава Лазоўскага

Ён загінуў у самым канцы бою ад кулі расійскага снайпера — Урбановіч пра гібель Міраслава Лазоўскага

Nashaniva.com