Грамадства66

Міраслава Лазоўскага пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам Жалезнага рыцара — найвышэйшай узнагародай БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла пра ўзнагароджанне Міраслава Лазоўскага тытулам кавалера ордэна Жалезнага рыцара.

Міраслаў Лазоўскі

Ордэн Жалезнага рыцара — найвышэйшая вайсковая ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле статута ордэн ёсць аб’яднаннем кавалераў, адзначаных «за выбітнае паспяховае кіраванне войскам ці атрадам альбо за асабісты гераічны вайсковы ўчынак», паведамляецца на сайце Рады БНР.

Ордэн быў заснаваны ў 1949 годзе дэкрэтам старшыні Рады БНР Мікалая Абрамчыка. Ордэн Жалезнага рыцара трактуецца Радай БНР як беларускі пераемнік ордэна Virtuti Militari, заснаванага ў апошнія гады ВКЛ і Рэчы Паспалітай, кавалерам якога быў Тадэвуш Касцюшка.

Гэта першае вядомае прысуджэнне тытула кавалера ордэна Жалезнага рыцара з 1952 года.

Каліновец, былы лідар патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён» Міраслаў Лазоўскі загінуў пад Бахмутам 16 мая. Ён ваяваў у складзе палка Каліноўскага.

Развітанне з Міраславам (пазыўны Мыш) у Кіеве, 26 мая 2023 г. Фота: полк Каліноўскага

Чытайце таксама: 

«Зусім трохі не дайшоў». Пабрацім Міраслава Лазоўскага пра яго гібель

«Нам трэба ваенны досвед, трэніравацца, бо наперадзе Беларусь». Пабрацім успамінае Міраслава Лазоўскага

«Калі я загіну, пахавайце мой попел пад любым дубам». Пабрацім згадвае Міраслава Лазоўскага

Ён загінуў у самым канцы бою ад кулі расійскага снайпера — Урбановіч пра гібель Міраслава Лазоўскага

Каментары6

  • Юрнст Энгер
    25.06.2023
    А што хлопцам якія загінулі з ім у адзін дзень? Ня чуў, каб у палку з імі нават ганарова развіталіся. Здох Максім і х.. з ім?
  • Знаўца
    25.06.2023
    Юрнст Энгер, На гэта відавочна ёсць прычыны, і напэўна важкія. 

    Па-першае, іх заваліла абломкамі дома і таму пакуль немагчыма адтуль выцягнуць іх целы. Адпаведна і развітацца магчымасці няма.

    Па-другое, публічнае паведамленне пра смерць байцоў з называннем канкрэтных прозвішчаў - справа далікатная. Улічваецца шэраг фактараў, у тым ліку інтарэсы сваякоў, якія знаходзяцца на радзіме пад дзяржаўным тэрорам. Таксама яўна ёсць і іншыя меркаванні, якія ва ўмовах вайны і сітуацыі ў Беларусі маюць не зусім малое значэнне. УСУ таксама ж не пра ўсіх загінулых ці інакшым чынам пацярпелых паведамляе адразу. Да гэтага трэба ставіцца з разуменнем. Вайна ёсць вайна, на ёй спецыфічныя ўмовы. Не называюць імён - значыць, маюць для гэтага нейкія падставы. Калі падстава - не нашкодзіць жывым, то яна важкая.
  • Слава Герою
    25.06.2023
    Сп. Міраслаў заняў пачэснае месца ў пантэоне нацыянальных герояў. Яны пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына.

    Божа, даруй Валадарства Нябеснае палеглым беларускім Ваярам Святла.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў38

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

Грамадзянін Беларусі адсядзеў у Расіі 12 гадоў за забойства. А калі сталі яго дэпартаваць, аказалася, што ён не грамадзянін Беларусі4

У Турцыі затануў турыстычны карабель, на якім плылі 110 пасажыраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў38

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць