Пачалася рэгістрацыя на ЦТ у дадатковыя дні

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне ў рэзервовыя дні праходзіць з 1 па 6 ліпеня. У 2023 годзе такімі днямі абралі 11 і 13 ліпеня для выпрабаванняў па беларускай і рускай мовах, 11 і 15 ліпеня — для іншых прадметаў.

01.07.2023 / 16:00

Фота ілюстрацыйнае

Здаць тэсты ў гэтыя дні могуць абітурыенты, якія не змаглі зрабіць гэтага ў звычайныя дні ЦТ па ўважлівых прычынах. Уважлівай прычынай лічыцца хвароба або якія-небудзь не залежныя ад чалавека абставіны. Прычыну няяўкі трэба будзе пацвердзіць дакументам.

Зарэгістравацца для здачы ЦТ можна ў БДУ, Беларуска-расійскім універсітэце, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя Сухога, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Пункты рэгістрацыі працуюць 1 ліпеня да 18:00. У будныя дні — з 9:00 да 19:00.

Абітурыенту трэба прыходзіць з дакументам, які сведчыць асобу. Таксама пры сабе павінна быць пацвярджэнне прычыны, па якой чалавека не было на экзамене ў асноўны дзень ЦТ.

Чытайце таксама:

З'явіліся вынікі ЦТ па грамадазнаўстве

Да ЦТ па матэматыцы не дайшлі 750 чалавек

«Дачка марыла стаць настаўнікам гісторыі, а сёння марыць з'ехаць з краіны». Бацькі беларускіх школьнікаў расказалі, якія планы цяпер у іхніх дзяцей

Nashaniva.com