У Мінску выходзіць новая кніга пра Францішка Скарыну. Чым яна адметная

Новая кніга пра нашага першадрукара ад Аляксандра Калбаскі працягвае «скарынаўскую» серыю «Тэхналогіі».

05.07.2023 / 10:24

«Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» — гэта незвычайная гісторыя пачатку вялікай дарогі па выбудоўванні еўрапейскага культурнага шляху Францішка Скарыны.

Разам з навукоўцамі-скарыназнаўцамі аўтар наведвае гарады, дзе Скарына пакінуў свой культурны след, і запрашае шаноўных чытачоў далучыцца да вандроўкі.

Сёлета выдавецтва «Тэхналогія» ўжо выдала дзве кнігі пра Францішка Скарыну. Адна апавядае пра славутага беларуса дзецям праз займальныя заданні, у другой вядомы беларускі доктар, прафесар Мікалай Сарока даследуе хваробы першадрукара.

На кнігу Аляксандра Калбаскі адкрытая перадзамова на сайце выдавецтва. Меркаваная дата пачатку адгрузак выдання — 17 ліпеня.

Кошт па перадзамове — 28 рублёў.

Nashaniva.com