Прыгожыну вярнулі пісталет, якім яго ўзнагародзіў Шайгу

Кіраўніку ПВК «Вагнер» Яўгену Прыгожыну вярнулі арсенал, знойдзены пры ператрусе 24 чэрвеня ў ягонай загараднай рэзідэнцыі пад Санкт-Пецярбургам, піша мясцовае выданне «Фонтанка».

05.07.2023 / 16:05

Фота ілюстрацыйнае

Паводле звестак выдання, 4 ліпеня Прыгожыну вярнулі два карабіны «Сайга», наразны аўстрыйскі карабін Steyr Mannlicher, паўаўтаматычную вінтоўку» Арка « і яшчэ некалькі стрэльбаў ды пісталетаў.

«Самы статусны прадмет у гэтай калекцыі — пісталет Glock. Ён імянны. Прыгожына ім узнагародзіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу. Праўда, яшчэ да таго, як паміж самым вядомым у Расіі бізнэсмэнам і міністрам абароны Сяргеем Шайгу здарылася непаразуменне», — адзначае «Фонтанка».

Паводле інфармацыі выдання, Прыгожын асабіста прыехаў па зброю ў Санкт-Пецярбург.

Раней паведамлялася, што Прыгожыну вярнулі 10 млрд расійскіх рублёў, знойдзеныя ў дзень бунту ў машыне «Газэль» у двары гатэля «Палац Трэзіні» і ў мінівэне на падземнай паркоўцы гатэля «Рывер Хаўс». Але атрымліваў іх па даверанасці кіроўца Прыгожына, а не ён сам.

Чытайце таксама:

«Прыгожын на званкі Лукашэнкі адказваць не хацеў». Расійская прапаганда зняпраўдзіла версію Лукашэнкі аб перамовах з Прыгожыным

Тры выклікі, мысленне Пуціна і як будуць дзейнічаць разведчыкі заўтрашняга дня. Што казаў Уільям Бёрнс у сваёй лекцыі ў Дытчлі

У Беларусі будзе тры базы вагнераўцаў?

Nashaniva.com