Пенсіянерка спампавала мабільны дадатак і амаль імгненна страціла 79 тысяч рублёў

Ашуканцы дзейнічалі па заведзеным алгарытме. Яны, прадставіўшыся супрацоўнікамі міліцыі, пераканалі пажылую мінчанку паставіць сабе на тэлефон мабільны дадатак, пасля чаго з карткі спісаліся ўсе яе ашчаджэнні. Якіх было не так і мала — 79 тысяч рублёў.

06.07.2023 / 22:26

Адзін з уяўным міліцыянтаў сказаў жанчыне, што на яе імя спрабуюць аформіць крэдыт. Каб перашкодзіць гэтаму, мінчанку папрасілі даць пашпартныя звесткі. Наступным крокам было ўсталяванне дадатку для аддаленага доступу да сродкаў. А пасля ўваходу ў інтэрнэт-банкінг грошы з карткі былі цалкам спісаныя.

Па факту махлярства завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Махляры рассылаюць беларусам лісты ад імя Мінабароны

Viber папярэджвае пра новы метад махлярства ў месенджары

У Мінску правяралі вентыляцыю з дапамогай ліста паперы і бралі за гэта 135 рублёў

Nashaniva.com