За тыдзень з Беларусі паехала 5 эшалонаў з расійскімі «мобікамі» — Супольнасць чыгуначнікаў

Цягам гэтага тыдня была заўважаная перадыслакацыя мабілізаваных расійскіх вайскоўцаў, якія праходзілі падрыхтоўку на палігонах Беларусі, паведамляе «Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў».

07.07.2023 / 22:29

Фота ілюстрацыйнае

Вайсковыя эшалоны адпраўляліся з Беларусі ў Варонежскую вобласць.

Так, напрыклад, 5 ліпеня са станцыі Палонка пад Баранавічамі на станцыю Маслаўка ў Ліскінскім раёне Варонежскай вобласці быў адпраўлены вайсковы эшалон №961, у складзе якога знаходзілася 43 вагоны (5 пасажырскіх на прыблізна 250 чалавек), 4 крытыя (з рыштункам), 34 вагона-платформы (з пагружанай вайсковай тэхнікай). Прыбыць на месца гэты цягнік меў 7 ліпеня.

Акрамя гэтага эшалона, на гэтым тыдні ў той жа рэгіён накіраваліся яшчэ чатыры: 3 ліпеня з той жа Палонкі і са станцыі Лясная пад Баранавічамі, а 4 ліпеня — з Асіповіч і Івацэвіч.

Чытайце таксама:

Расійскіх мабілізаваных больш не будуць рыхтаваць у Беларусі? Спадарожнікавыя здымкі зафіксавалі ліквідацыю лагераў на палігонах

Мінабароны расказала, для каго ствараецца лагер пад Асіповічамі

З'явіліся свежыя спадарожнікавыя здымкі намётавага лагера, які ставіцца пад Асіповічамі. Маштабы ўражваюць

Nashaniva.com