Валерыю Залужнаму — 50 гадоў
Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны адзначае сёння юбілей. Вельмі пазітыўна выказаўся пра чалавека №2 ва Украіне ў тэлеграме Аляксей Арастовіч.
08.07.2023 / 10:14
«Сёння — 50 гадоў аднаму вельмі добраму чалавеку.
Гэты чалавек унікальным чынам спалучае ў сабе велізарную дабрыню і стальную волю, чалавечую простасць і адміністрацыйную мудрасць, бязлітаснасць у рашэннях і тонкае пачуццё гумару, глыбіню перажыванняў і непазбыўны аптымізм.
Стратэгічны розум і любоў да паўсядзённых радасцяў жыцця.
Яго вартасці можна пералічваць гадзінамі.
Але галоўнае ў ім — ён у высокай, у найвышэйшай ступені чалавечны.
Уладзімір Зяленскі, кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак і Валерый Залужны. Фота з фэйсбук-старонкі намесніка міністра абароны Ганны Маляр
Гэта, напэўна, адзіны палкаводзец у гісторыі, які настолькі чалавечны.
І гісторыя дае яму належнае, паставіўшы кіраваць сіламі абароны Украіны ў момант біблейскага па маштабе разлому нашай гісторыі, якую ён творыць сваімі рашэннямі.
Я не ведаю іншага такога чалавека і, калі б мне давялося прыдумаць героя шэкспіраўскай па размаху драмы, не змог бы нават уявіць такі непаўторны характар.
— З днём нараджэння, пане Головнокомандувач.)
З днём Нараджэння», — напісаў Аляксей Арастовіч.
Чытайце таксама:
Залужны — сяржанту-штурмавіку: Ану, адзеўся бягом! Заробіш у мяне!
Украінскі Манэргейм. Хто ён, генерал Залужны, і чаму яго тактыку цяпер вывучаюць ва ўсім свеце
Зяленскі прыехаў на востраў Змяіны ў 500-ы дзень поўнамаштабнай вайны