Дзе цяпер пакістанец, якога не ўпускалі ні ў Беларусь, ні ў Літву і праз якога закрылі пункт пропуску

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведамляе, што пакістанец, які з падробленымі дакументамі спрабаваў уехаць у ЕС, цяпер у Беларусі.

09.07.2023 / 23:43

Фота: vsat.lrv.lt

Пасля больш чым сутачнага прыпынку працы міжнароднага кантрольна-прапускнога пункта Меднікі у нядзелю ў 21:00 рух аўтамабіляў і людзей праз яго аднавілі ў абодвух напрамках.

Такое рашэнне было прынята Службай аховы дзяржаўнай мяжы Літвы для беларускіх памежнікаў у нядзелю каля 20:00. 38-гадовы грамадзянін Пакістана быў дапушчаны на беларускую тэрыторыю.

Іншаземец спрабаваў незаконна ўехаць у Літву з Беларусі на аўтобусе з падробленымі румынскімі правамі кіроўцы і пасведчаннем асобы. У Літву яго не пусцілі, але беларускі бок адмовіўся прыняць яго назад.

Да вечара нядзелі іншаземец знаходзіўся на мяжы паміж дзвюма краінамі. 

Чытайце таксама:

Літва перакрыла рух у пункце пропуску «Меднікі» праз грамадзяніна Пакістана

Стала вядома, чаму літоўцы закрылі пункт пропуску «Меднікі»

Літва перакрыла рух у пункце пропуску «Меднікі» — Памежны камітэт

Nashaniva.com