Тэрмін зняволення заснавальніцы Theranos Элізабет Холмс скарацілі на два гады. Але сядзець яшчэ дзевяць гадоў

Холмс былі выстаўленыя абвінавачванні ў махлярстве яшчэ ў 2018 годзе, праз некалькі гадоў пасля таго, як The Wall Street Journal апублікаваў серыю рэпартажаў аб тым, што запатэнтаваная Theranos тэхналогія тэставання крыві «па адбітках пальцаў» была недакладнай.

12.07.2023 / 10:49

Photo by Philip Pacheco/Getty Images)

Заснавальніца Theranos Элізабэт Холмс можа выйсці з турмы прыкладна на два гады раней, чым чакалася. Так, згодна з яе профілем на сайце Федэральнага бюро турмаў, дата вызвалення Холмс цяпер запланавана на 29 снежня 2032 года, піша «Еўрапейская праўда».

Гэта азначае, што тэрмін, які яна будзе адбываць, амаль на два гады карацейшы за яе першапачатковы прысуд, які павінен быў доўжыцца 11 гадоў і тры месяцы.

Бюро пацвердзіла газеце The Guardian скарачэнне тэрміну зняволення да дзевяці гадоў і сямі месяцаў, але адмовілася ад далейшых каментароў, спасылаючыся на прыватнасць і бяспеку зняволеных.

Холмс былі выстаўленыя абвінавачванні ў махлярстве яшчэ ў 2018 годзе, праз некалькі гадоў пасля таго, як The Wall Street Journal апублікаваў серыю рэпартажаў аб тым, што запатэнтаваная Theranos тэхналогія тэставання крыві «па адбітках пальцаў» была недакладнай.

Выданне таксама паведамляла, што кампанія ведала пра свае праблемы, але ўсё роўна дасылала пацыентам недакладныя вынікі тэстаў. У 2022 годзе Холмс прызналі вінаватай у злоўжыванні службовым становішчам.

Чытайце таксама:

Заснавальніца Theranos пачне адбываць тэрмін 30 мая. Яе асудзілі на 11 гадоў за маштабнае махлярства

Махлярства са стартапам Theranos. Для экс-мільярдэршы Элізабет Холмс патрабуюць 15 гадоў турмы

Элізабет Холмс далі 11 гадоў турмы за маштабнае махлярства са стартапам Theranos

Nashaniva.com