Свет11

Элізабет Холмс далі 11 гадоў турмы за маштабнае махлярства са стартапам Theranos

Заснавальніца кампаніі Theranos Элізабет Холмс павінна правесці ў турме як мінімум 11 гадоў паводле абвінавачванняў у махлярстве і падмане інвестараў — такі прысуд вынес у пятніцу ўвечары федэральны суд Каліфорніі, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP

У пачатку 2010-х Холмс называлі «новым Стывам Джобсам», восем гадоў таму яна стала самай маладой жанчынай-мільярдэрам у свеце.

Theranos на працягу многіх гадоў распрацоўвала ўніверсальны прыбор, што, як запэўнівалі аўтары, павінен быў па адной кроплі крыві дыягнаставаць сотні розных захворванняў, у тым ліку рак і дыябет. Аднак, як высветліў суд, гэта прылада аказалася пустышкай, а кіраўнік кампаніі свядома ўводзіла ў зман інвестараў праекта.

У студзені пасля трохмесячнага судовага разбору прысяжныя прызналі Элізабет Холмс вінаватай па чатырох з 11 пунктаў абвінавачвання, уключаючы змову з мэтай здзяйснення махлярства супраць інвестараў, падман грамадскасці і махлярства з выкарыстаннем электронных сродкаў. Пракуратура патрабавала для яе 15 гадоў зняволення і 800 млн даляраў кампенсацыі пацярпелым.

Сама Холмс прызнала заганы ў распрацоўках Theranos, але настойвала, што ніколі нікога не ўводзіла ў зман наўмысна. Абарона прасіла суд абмежавацца 18 месяцамі хатняга арышту. Больш за 130 сяброў, сваякоў і былых супрацоўнікаў Theranos звярнуліся да суддзі з просьбай аб змякчэнні прысуду.

Перад абвяшчэннем прысуду 38-гадовая Холмс выступіла з прамовай, у якой са слязьмі на вачах выбачылася перад інвестарамі і пацыентамі.

«Я спустошаная сваімі няўдачамі. Я адчувала глыбокі боль з-за таго, што падвяла людзей», — сказала яна. — Я шкадую аб сваіх няўдачах кожнай клетачкай свайго цела».

«Няўдача — гэта нармальна. Але няўдача з-за махлярства — гэта не нармальна», — адказаў ёй суддзя Эдвард Давіла і назваў яе выпадак павучальнай гісторыяй для іншых кіраўнікоў у Крамянёвай даліне.

Адбываць пакаранне Холмс павінна будзе з 27 красавіка. У яе ёсць аднагадовы сын, а ў цяперашні час яна цяжарная другім дзіцем. Чакаецца, што яе абарона падасць апеляцыю на прысуд.

Яе партнёра па бізнэсе Рамеша Балвані судзілі асобна і гэтак жа прызналі вінаватым у махлярстве, прысуд яму будзе вынесены ў наступным месяцы.

Theramos лічыўся адным з топавых праектаў Крамянёвай даліны апошніх дзесяцігоддзяў. На піку папулярнасці кампанія ацэньвалася ў 9 млрд даляраў. Элізабет Холмс і кіраўніцтва Theramos абяцалі рэвалюцыю ў свеце медыцыны і ў індустрыі аховы здароўя.

Прыбор пад назвай «Эдысан» павінен быў па адной кроплі крыві з пальца дыягнаставаць многія небяспечныя захворванні раней за дактароў. Холмс называла яго «айподам у медыцыне» і сцвярджала, што гэты апарат неўзабаве з'явіцца ў кожным доме.

Сярод інвестараў Theranos былі самыя вядомыя палітыкі і бізнэсмены ЗША — экс-прэзідэнт Біл Клінтан, міністр адукацыі пры адміністрацыі Трампа Бетсі Дэвас, медыямагнат Руперт Мердак, тэхналагічны магнат Лары Элісан і многія іншыя. У раду дырэктараў кампаніі ўваходзілі былыя дзяржсакратары ЗША Генры Кісінджэр і Джордж Шульц, а таксама экс-кіраўнік Пентагона Джэймс Мэціс.

Цікавасць да Theranos выяўляў і Джо Байдэн, які займаў тады пасаду віцэ-прэзідэнта ў адміністрацыі Барака Абамы.

У агульнай колькасці Элізабет Холмс атрымалася прыцягнуць для развіцця свайго стартапа больш за 900 млн даляраў. Свой бізнэс яна заснавала яшчэ падлеткам, неўзабаве пасля таго, як перапыніла навучанне ў прэстыжным Стэнфардскім універсітэце на факультэце хімічнай інжынерыі.

«Благая кроў»

У 2015 годзе журналіст выдання Wall Street Journal Джон Карэйра выпусціў серыю выкрывальных артыкулаў пра дзейнасць Theranos.

У прыватнасці, яго ўвагу прыцягнула крайняя закрытасць кампаніі, ён вёў сваё расследаванне на працягу некалькіх гадоў і ў выніку здолеў даказаць, што тэхналогія, якая распрацоўваецца ў Theranos — падман.

На ўмовах канспірацыі ён сустракаўся з шэрагам супрацоўнікаў фірмы, некаторыя з іх да таго часу ўжо пакінулі свае пасады. Са слоў Карэйры, усе яны былі запалоханыя.

З іх аповедаў склалася карціна жахлівай абстаноўкі, пры якой людзей літаральна прымушалі да падробкі, пагражаючы звальненнямі на ўмовах, якія азначалі разарэнне.

У 2018 годзе Джон Карэйра выпусціў кнігу «Благая кроў», якая стала бестселерам, а пазней гісторыя Элізабэт Холмс прыцягнула ўвагу кінематаграфістаў.

Каментары1

  • даведка
    19.11.2022
    Жаль, наша представитель кабинета Татьяна Зарецкая пока ещё не доросла, чтобы о ней писали бестселлеры.

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст4

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст

Усе навіны →
Усе навіны

«Іран зрабіў вялікую памылку і заплаціць за яе». Ізраіль пагражае адказам на ўдары Тэгерана па сваёй тэрыторыі9

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?8

«Перад тым, як зняць трусы — думай, што скажа пра цябе твой будучы былы»: Насця Рыбка напісала аўтабіяграфічную кнігу29

З'явілася відэа з расстрэлам расіянамі 16 украінскіх ваеннапалонных10

На мяжы з Польшчай кіроўцам легкавікоў можа стаць значна лягчэй4

Ізраіль паабяцаў адказаць на іранскую ракетную атаку ўжо сёння ўначы8

Мільён праглядаў сабрала ВІДЭА тураўскай гаспадыні пра беларускую страву3

«Ён хоць у курсе, што стаў зоркай?» Ролік з «сумным чмялём» з Мінскага цырка за суткі набраў амаль 2 мільёны праглядаў2

Вось колькі байцоў Пуцін паклаў за два гады штурмаў Вуглядара15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст4

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст

Галоўнае
Усе навіны →