Арабы дарабілі зону адпачынку на Цнянскім вадасховішчы ў Мінску

Ідзе падрыхтоўка да адкрыцця новай паркавай зоны на ўзбярэжжы Цнянскага вадасховішча ў Мінску, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны». Яе за кароткі тэрмін пабудавала прыватная кампанія з ААЭ. 

15.07.2023 / 18:31

Фота: Мінск-Навіны

«Застаюцца апошнія штрыхі, але ўжо сёння людзі, якія там гуляюць, бачаць пірсы, шэзлонгі, сучасныя душавыя, зону, дзе можна пасмажыць шашлык, домікі пад грамадскае харчаванне, спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі, незвычайныя скульптуры і фотазоны, амфітэатр, дзе будуць праходзіць культурныя мерапрыемствы», — расказала намесніца кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Мінска Аляксандра Іговіна.

Да ўрачыстага адкрыцця 29 ліпеня падрыхтавалі адмысловую праграму, якая працягнецца з абеду да позняга вечара і завершыцца святочным феерверкам.

Калі восенню гэтага года пабудову гэтага парку анансавалі, то абяцалі, што ён будзе «з беларускім акцэнтам, з нашымі нацыянальнымі асаблівасцямі». Ці ёсць усё гэта ў выніку — чыноўніца не сказала.

Чытайце таксама:

У кожным раёне Мінска сёлета зробяць зоны адпачынку. Дзе іх размесцяць і што там будзе

Паглядзіце, як прыгожа палачане тыдзень таму адзначылі Купалле ФОТЫ

У Мінску разгадалі таямніцу знакамітай мазаікі. Вы ніколі не здагадаецеся, адкуль ідуць сляды

Nashaniva.com