Грамадства1414

Паглядзіце, як прыгожа палачане тыдзень таму адзначылі Купалле ФОТЫ

Полацкі фальклорны гурт «Варган» ужо пяты год запар адзначаў Купалле ў адным з найпрыгажэйшых куткоў Беларусі — на аграсядзібе «Запаведны востраў» у Глыбоцкім раёне. Далучыцца да традыцыі сёлета паехалі шматлікія жыхары рэгіёна, пра што выдала атмасферны фотарэпартаж наваполацкае выданне Gorod214.by.

Аграсядзіба «Запаведны востраў» вядомая не толькі гасціннасцю сваіх гаспадароў і цудоўнымі ўмовамі для адпачынку. Тут стала добрай традыцыяй адзначаць старажытныя народныя святы, а найбольшую колькасць удзельнікаў заўсёды збірае Купалле.

Сёлета свята, як заўсёды, прайшло цёпла і душэўна. Толькі карагод давялося ладзіць у дзве стужкі, бо шмат завітала прыгожых людзей з розных куткоў Беларусі і нават з-за межаў краіны. 

«Гэта было фантастычна. Вы ўмееце ладзіць святы. Дзякуем ад душы!» — пісалі ў сацсетках тыя, хто стаў сведкам чароўнай дзеі.

Выданне папрасіла падзяліцца водгукамі палачан, якія сёлета ўпершыню наведалі Купалле на «Запаведным востраве». 

 Вось якімі думкамі падзяліліся ўдзельнікі свята.

Антон:

«Калі вы ўсё яшчэ не верыце ў магію і падарожжы ў часе, то завітайце на свята Купалле на возеры Шо. І там вы ўбачыце, як сучасныя айцішнікі, менеджары, інжынеры адкладаюць убок свае ноўтбукі і смартфоны, хлопцы бяруцца за сякеры, каб рыхтаваць купальскае вогнішча, а дзяўчаты плятуць вянкі і спяваюць народныя песні, якія спявалі і сто, і дзвесце гадоў таму. І дзіву даешся, адкуль яны ведаюць словы, але калі пачынаеш падпяваць сам, то разумееш: гэта заўсёды ўнутры, мабыць, у генетычным кодзе кожнага.

А потым перастаеш пра гэта думаць, калі становішся ў карагод каля вогнішча і, як заварожаны, чакаеш, куды ўпадзе кола, і спадзяешся, што менавіта ў твой бок. І гэтая магія яднання дае столькі энергіі, што можна потым некалькі гадзін скакаць польку ці іншыя традыцыйныя танцы і зусім не стаміцца. А можна пайсці шукаць папараць-кветку, як жа без гэтага?

Я не хадзіў, бо ўначы каля вогнішча пачаўся канцэрт: людзі разам спявалі ўсю ноч і адарвацца немагчыма — так гэта прыгожа і незвычайна… І вось, калі ўжо на світанку змоўклі апошнія спевы і паплылі вянкі па возеры, ты садзішся ў сучасную машыну і вяртаешся ў сучасны сусвет. І трошкі сумна, што ўсё скончылася, але ў вачах гарыць купальскае вогнішча, і ты ведаеш, што абавязкова прыедзеш сюды праз год. Цудоўнае месца і цудоўнае свята».

Ірына:

«Назваць тое, што адбывалася, мерапрыемствам, нават язык не паварочваецца. Гэта самае сапраўднае свята! Было так шмат людзей, большасць — у традыцыйным адзенні. Гэта вельмі прыгожа.

Хачу адзначыць два моманты, ад якіх проста мурашкі па скуры: карагод вакол вогнішча (бо ты не проста глядач, а ўдзельнік такой містычнай падзеі, проста сакральнай) і спевы на досвітку, калі пускалі вянкі па вадзе (складана апісаць свае адчуванні, як быццам ты там, дзе трэба быць). У наступным годзе я абавязкова туды вярнуся».

Васіль:

«Шмат гадоў трапляліся на вочы рэпартажы і фатаграфіі з правядзення традыцыйнага беларускага свята ў ноч на Івана Купалу. Неаднаразова прысутнічаў на святкаванні, але тады былі толькі асобныя элементы абраду: вогнішча, песні, вянкі. Сёлета пашчасціла наведаць сапраўды неверагоднае дзейства, дакладнае ў сваім выкананні правядзенне гэтага свята.

Бываю на многіх мерапрыемствах і добра бачу «ўнутраную кухню», тое, як усё праходзіць і арганізоўваецца. Але тут, на беразе возера Івесь, усё адбывалася нібы само сабой, быццам кожны ведаў дакладна, што яму рабіць у гэты вечар. Не магу сказаць, што я ўражаны, бо гэта іншае.

Вадзіць вакол вогнішча карагод, які налічваў, па маіх адчуваннях, больш за 200 чалавек, слухаць традыцыйныя песні і жывую музыку ў выдатным выкананні, час ад часу размаўляць па-беларуску ды чуць навокал беларускую мову, удзельнічаць у традыцыйных танцах, есці і піць традыцыйную ежу, скакаць цераз вогнішча, купацца на досвітку ў возеры і сустракаць світанак на беразе пад выдатныя песні — гэта не пра захапленне, гэта важна адчуць. Пранікся да глыбіні душы і, здаецца, на некаторы час апынуўся на некалькі стагоддзяў у мінулым.

Я — фатограф, і ў мяне была з сабой камера, але здымкаў я зрабіў няшмат, у такой атмасферы камера на некаторы час стала для мяне чымсьці чужародным. Вельмі ўдзячны полацкаму фальклорнаму гурту «Варган» за іх творчую дзейнасць, гістарычную падрабязнасць выканання абрадаў».

Каментары14

  • Дужа файна і прыгожа
    15.07.2023
    ❤️❤️❤️❤️❤️
  • Mafkees
    15.07.2023
    Дорогой редактор,я тебя понял). Я хотел сказать что меня бацька в децтве брал с собой на похожий крутейший движ на купалле, в Глубоком, и это произвело на меня огромное впечатление. Всем рекомендую.
  • mikola ramanau
    15.07.2023
    Malaicy ! Zyve Belarus !

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь48

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала1

У Фінскім заліве зноў пашкодзілі кабель, які звязвае Фінляндыю і Эстонію2

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць