Супраць Уладзіслава Беладзеда з кафедральнага касцёла распачалі крымінальную справу

Супраць выкладчыка катэхізіса ў кафедральным касцёле Уладзіслава Беладзеда распачалі крымінальную справу аб распальванні варожасці (артыкул 130 КК), паведаміла «Медиазоне» крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

18.07.2023 / 18:22

У адным з праўладных каналаў з'явілася відэа пра Беладзеда, у якім карыстальнік Uladzislau, паводле скрыншота, напісаў: «Хачу забіваць мянтоў». У запісаным сілавікамі відэа Беладзед гаворыць пра падтрымку супрацоўнікамі кафедральнага сабора пратэстаў у Беларусі.

Раней Уладзіслава Беладзеда некалькі разоў арыштоўвалі агулам на 45 сутак паводле артыкула аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 КаАП). У канцы мінулага тыдня ў кафедральным саборы прайшоў ператрус.

Уладзіслаў Беладзед — выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ, пасля заканчэння якога паступіў у рыма-каталіцкую семінарыю і праходзіў практыку ў мінскім архікафедральным саборы.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК расказаў, у чым вінавацяць каталіцкага семінарыста Уладзіслава Беладзеда

Ксяндза з Навагрудка аштрафавалі за рэпост публікацыі 2016 года

Звольнілі пробашча кафедральнага касцёла ў Мінску, які служыў там 20 гадоў

Наведнік фэсту ў Будславе: Не свята, а адны мянты

Nashaniva.com