Сёння ў Мінску пачынаюць судзіць музыку Мікіту Найдзёнава

Справу Мікіты будуць разглядаць у судзе Ленінскага раёна Мінска. Працэс будзе весці суддзя Марына Клімчук.

19.07.2023 / 10:29

Мікіта — былы франтмен гурта Hurma, а таксама аўтар шэрага песень розных артыстаў. У 2015 ён стаў уладальнікам прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».

Палітвязня затрымалі 25 сакавіка. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), піша «Вясна».

Падтрымайце Мікіту грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Мікіта Міхайлавіч Найдзёнаў.

Чытайце таксама:

У Мінску судзяць былога супрацоўніка СТБ разам з жонкай

Nashaniva.com