Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, дзе разглядалі справу палітвязняў
19 ліпеня прадстаўнік амбасады Германіі ў Беларусі, а таксама супрацоўнікі дыппрадстаўніцтваў іншых краін прыйшлі да будынка суда Ленінскага раёна Мінска, дзе пачалі разглядаць справу палітвязняў Валерыі і Дзмітрыя Баяровічаў. Такім чынам яны выказалі з імі салідарнасць.
19.07.2023 / 20:39
Фота: facebook.com/posolstvogermaniiminsk
Прэс-служба амбасады Германіі адзначае, што Баяровічы «карысталіся сваімі правамі на свабоду сходаў і свабоду слова», а абвінавачанні супраць іх «несправядлівыя і маюць палітычныя матывы». Іх судзяць за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. Падкрэсліваецца, што федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітзняволеных у Беларусі.
Дзмітрый Баяровіч раней працаваў на дзяржаўным тэлеканале СТБ, але ў 2020-м звольніўся ў знак пратэсту супраць гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый. Яго затрымалі разам з жонкай сёлета ў сакавіку.
Беларускія праваабаронцы прызналі Дзмітрыя і Валерыю Баяровічаў палітвязнямі.
Чытайце таксама:
Былы палітвязень Аляксей Раманаў мае патрэбу ў дапамозе
17-гадовага сваяка Якуба Коласа асудзілі за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні»