Турыстка з Беларусі загінула, сарваўшыся з абрыву ў Кабардзіна-Балкарыі

Беларуска ўпала з абрыву вышынёй каля 50 метраў.

20.07.2023 / 11:30

Гара Эльбрус з паветра. Фота: кбр07.рф

Турыстка з Беларусі загінула, сарваўшыся ў абрыў у Кабардзіна-Балкарыі, паведамляе Tochka.by са спасылкай на МНС Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі.

«А 06:20 20 ліпеня паступіла інфармацыя аб тым, што недалёка ад паселішча Кендэлен у раёне гары Арка жанчына з Рэспублікі Беларусь 1955 года нараджэння ўпала з абрыву вышынёй каля 50 метраў. На месца неадкладна былі накіраваныя ратавальнікі МНС Расіі», — гаворыцца ў паведамленні.

Ужо ў 09:30 ратавальнікі эвакявалі цела загінулай і перадалі аператыўна-следчай групе. Абставіны здарэння высвятляюцца.

На пошукава-выратавальныя работы прыцягваліся сем ратавальнікаў.

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці 22-гадовага беларуса ў польскіх Татрах

Nashaniva.com