Здарэнні11

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці 22-гадовага беларуса ў польскіх Татрах

З 4 ліпеня ў Польшчы вяліся пошукі беларуса Змітра Краўцова, на наступны дзень валанцёры паведамілі, што знайшлі цела хлопца без прыкмет жыцця.

Зміцер Краўцоў. Фота: фэйсбук

Беларус Зміцер Краўцоў памёр, упаўшы са скалы ў польскіх Татрах. Горныя ратавальнікі расказалі падрабязнасці ягонай смерці, пра якую стала вядома 5 ліпеня, піша «Радыё Свабода».

Змітру Краўцову было 22 гады. Ён пераехаў у Польшчу нядаўна і пасяліўся ў Кракаве. Хлопец спрабаваў знайсці працу ў рэстараннай сферы.

У панядзелак, 3 ліпеня, Зміцер у адзіночку выправіўся ў горы. У апошняй размове з блізкімі ён назваў тры магчымыя маршруты, па якіх пойдзе. Свой выбар хлопец зрабіў пазней і нікому пра яго не паведаміў. Ён пакінуў машыну на турыстычным паркінгу і накіраваўся на гару Рысы (2501 метр), якая знаходзіцца на мяжы са Славакіяй, над самым папулярным турыстычным аб'ектам рэгіёна — возерам Марское Вока.

Калі да раніцы аўторка Зміцер так і не вярнуўся і нават не выйшаў на сувязь, ягоная знаёмая звязалася з экстраннымі службамі.

Татранская валанцёрская выратавальная служба атрымала паведамленне аб знікненні беларуса ў 9:30 і аператыўна пачала пошукі. Высветліўшы, што хлопец прыпаркаваўся ля пачатку маршруту на Марское Вока і гару Рысы, ратавальнікі сканцэнтравалі намаганні менавіта там. Задзейнічалі верталёт і дроны з камерамі.

Інтэнсіўныя пошукі скончыліся днём у сераду. Ратавальнікі знайшлі Змітра Краўцова нежывым на вышыні больш за 2000 метраў, побач з трасай падʼёму на гару Рысы, у раёне скальнага выступу Bula pod Rysami.

У гэтым месцы вельмі стромкі схіл, сарвацца з якога лёгка ў любую пару года, паслізнуўшыся на дробных камянях або мокрай ад дажджу скале. А цяпер на сцежцы, як пацвердзілі ў каментарах да публікацыі альпіністы, якія нядаўна праходзілі там, усё яшчэ застаецца абледзянелы снег, які робіць узыходжанне асабліва рызыкоўным.

«У выніку падзення з вышыні малады турыст атрымаў смяротныя пашкоджанні. Ратавальнікі верталётам транспартавалі цела ў Закапанэ», — паведамляе TORP.

***

Рысы — гэта самая высокая вяршыня Польшчы і самая небяспечная гара польскіх Татраў.

Са славацкага боку пад'ём на яе спадзісты і беспраблемны, а вось з польскага боку гара ўяўляе сабой амаль сцяну, і траса ўздыму на вяршыню там складаная і небяспечная, патрабуе спецыяльнага абсталявання і навыкаў.

Тым не менш яна вельмі папулярная, і перыядычна турысты там гінуць.

Каментары1

  • Казік
    07.07.2023
    Я акурат той маршрут праходзіў з сябрамі. Маршрут не самы складаны, але крытычна важна захоўваць пільнасць і без вялікага досведу не хадзіць аднаму. Шкада хлопца, а адэкватнага беларуса шматкроць шкада

Цяпер чытаюць

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?2

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Недалёка ад чыгуначнага вакзала ў Мінску будуюць новую праваслаўную царкву7

Чарга на два гады: як музей Петруся Броўкі стаў самым дэфіцытным месцам для спатканняў

Ганна Гуськова не змагла прабіцца ў суперфінал у лыжнай акрабатыцы1

Разжалаваны дэкан з юрфака БДУ Шыдлоўскі знайшоўся ў нечаканым месцы6

Telegram для расіян не будуць абмяжоўваць «у зоне СВА»1

«За прыгнёт беларускага народа і за тое, што ён крадзе будучыню ў беларусаў». МЗС Украіны заклікала партнёраў узмацніць ціск на Лукашэнку21

Саудаўскія фонды і фантастычныя здзелкі. Як зяць Трампа Джарэд Кушнер зарабляе сотні мільёнаў долараў

«Дагэтуль не магу паверыць». Адну з кватэр улады Беластока выдалі былой палітзняволенай Галіне Дзербыш

Беларусы выклалі фота і суму сваіх закупаў у польскай краме і ўзарвалі Трэдс. Даляцела аж да Казахстана32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?2

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць