Аляксандр Хацкевіч стаў трэнерам-кансультантам польскага аматарскага клуба
Былы вядомы беларускі футбаліст, а пасля галоўны трэнер зборнай Беларусі і кіеўскага «Дынама» Аляксандр Хацкевіч знайшоў сабе новую працу. Цяпер ён трэнер-кансультант польскага клуба «Скра». Пра гэта паведамілі ў сацсетках клуба.
20.07.2023 / 15:56
Аляксандр Хацкевіч у цэнтры. Фота: facebook.com/skrawarszawa
Хацкевіч 9 месяцаў таму сышоў з пасады галоўнага трэнера кіпрскага клуба «Карміётыса» з Лімасола.
«Скра», у якой ён цяпер будзе працаваць — аматарскі клуб з трэцяга польскага дывізіёна. У новым сезоне каманда з Варшавы, узмоцненая беларускім трэнерам-кансультантам, разлічвае пазмагацца за выхад у другі дывізіён.
Чытайце таксама:
Беларускія 1990-я: згадваем герояў эпохі
Гол беларускага легіянера вывеў віленскі «Жальгірыс» у наступны раўнд Лігі чэмпіёнаў