Абвяшчэнне прысуду Мажэйку і Юргілевіч перанеслі

Сёння ў Гродне мусілі абвясціць прысуд журналісту Паўлу Мажэйку і адвакатцы Юліі Юргілевіч. Чакалася, што яны выступяць з апошнім словам. Але нечакана выявілася, што сёння прысуду яшчэ не будзе, паведаміў «Новы час».

20.07.2023 / 17:46

 

Пракурор нечакана захацеў далучыць да справы скрыншоты каментароў у інтэрнэце, атрыманых праз КДБ, і ў сувязі з гэтым запрасіў працягнуць судовае пасяджэнне, прычым, у закрытым рэжыме.

Маўляў, цяпер яшчэ спатрэбіцца каментар спецыяліста па бяспецы адносна гэтых скрыншотаў, а закрыты рэжым трэба, каб захаваць таямніцу яго асобы.

Юлію і Паўла абвінавачваюць па ч. 2 арт. 361-4 КК за «іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна групай асоб паводле папярэдняй змовы». Справу разглядае рэкардсмен палітычных прысудаў суддзя Максім Філатаў, які даў Вітольду Ашурку пяць гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Для Паўла Мажэйкі і Юліі Юргілевіч пракурор просіць пакаранне ў выглядзе шасці гадоў калоніі

«Пры затрыманні моцна білі, выціскалі яму вочы». Хто такі Павел Мажэйка, суд над якім пачынаецца сёння

Адвакатку Юргілевіч прывезлі ў суд у робе з надпісам «Карцар №2»

Nashaniva.com