Аўстралія ўвяла санкцыі супраць лукашэнкаўскіх вайскоўцаў
Пад санкцыі Аўстраліі патрапілі 35 прадпрыемстваў абароннага, тэхналагічнага і энергетычнага сектараў Расіі, а таксама 10 фізічных асоб, уключаючы высокапастаўленых вайскоўцаў з Беларусі і расійскіх міністраў і высокапастаўленых чыноўнікаў.
20.07.2023 / 23:27
«Аўстралія зноў заклікае Расію неадкладна сысці з тэрыторыі Украіны, а Беларусь — спыніць падтрымку бессэнсоўнай вайны Расіі», — сказаў памочнік кіраўніка МЗС Аўстраліі Цім Уотс.
Пад санкцыі Аўстраліі патрапілі:
- Вадзім Шадура, першы намеснік камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання;
- Аляксандр Лазіцкі, камандзір аэрадрома «Лунінец» (в/ч 65408);
- Аляксандр Крывец, камандзір 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы (аэрадром «Ліда»);
- Юрый Пыжык, былы камандзір 61-й знішчальнай авіябазы (аэрадром «Баранавічы»).
Чытайце таксама:
Канада ўвяла санкцыі супраць Іосіфа Прыгожына
Вялікабрытанія зняла санкцыі з расійскага бізнэсмена Алега Цінькова
У санкцыях Еўрасаюза не будзе паслабленняў для беларускіх калійных угнаенняў — пасол Польшчы ў ЕС