Новая Зеландыя ўхваліла новыя санкцыі супраць беларускіх банкаў і кампаній

Міністарка замежных спраў Новай Зеландыі Наная Махута абвясціла 21 ліпеня пра новы пакет санкцый у рамках «працяглага адказу на незаконны і неабгрунтаваны напад Расіі на Украіну», паведамляе «Радыё Свабода».

21.07.2023 / 20:31

Санкцыі ўвялі супраць «Белінвестбанку», «Белінвест-Інжынірынгу», «Белбізнэслізінгу», «Банку развіцця», «Банку Дабрабыт», кампаніі «Сохра».

Паводле слоў міністаркі, Новая Зеландыя «працягвае падтрымліваць Украіну» і «асуджае асоб, якія садзейнічаюць гнюсным дзеянням Расіі».

Папярэдні раз гэтая краіна уводзіла пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі 5 красавіка.

Чытайце таксама:

Аўстралія ўвяла санкцыі супраць лукашэнкаўскіх вайскоўцаў

Канада ўвяла санкцыі супраць Іосіфа Прыгожына

Вялікабрытанія зняла санкцыі з расійскага бізнэсмена Алега Цінькова

Nashaniva.com