«Усё было ок, акрамя музыкі». Палац у Свяцку пачаў прымаць гасцей

Палацава-паркавы комплекс «Вялікі Свяцк Валовічаў», што па дарозе з Гродна на Аўгустоўскі канал, пачаў прымаць гасцей, піша Hrodna.life. Ён адкрыты ў пятніцу, суботу і нядзелю. З панядзелка па чацвер патрапіць у палац можна толькі па папярэднім запыце, паведамілі на старонцы палаца ў інстаграме.

25.07.2023 / 17:51

Палац у Свяцку. Фота: інстаграм Свяцкага палаца

Уваход на тэрыторыю комплекса платны:

Комплекс, у тым ліку рэстаран «Свяцкі бровар», працуе:

У рэстаране беларускай кухні «Свяцкі бровар» можна паесці (у меню ёсць закускі, салаты і гарачыя стравы), выпіць кавы ці гарбаты, а таксама пакаштаваць чатыры гатункі крафтавага піва «Свяцкае» мясцовай вытворчасці.

Гатункі піва маюць назвы, звязаныя з гісторыяй Свяцка і ваколіц:

Фота часткі меню размясціла ў сторыз свайго інстаграма гродзенская блогерка Анастасія Maggie Яроцкая.

Піўное меню ў «Свяцкім бровары». Крыніца: Старонка ў інстаграме Анастасіі Яроцкай

Паводле блогеркі, у бровары грала музыка расійскіх выканаўцаў: Хабіба, Джыгана, Zivert.

«Усё было ок, акрамя музыкі. Чаму б у такім аўтэнтычным месцы, бровары на землях князёў Валовічаў, не ўключыць нешта больш нейтральнае?» — напісала Анастасія.

Пры гэтым наведваннем Свяцка яна засталася задаволеная. «Пакуль тут няма натоўпаў турыстаў — райскае мястэчка для шпацыраў. Праўда, 20 км ад горада», — напісала яна.

Палацава-паркавы комплекс у Свяцку афіцыйна адкрылі пасля рэканструкцыі ў траўні 2023 года. Але наведвальнікаў туды не пускалі. Прычына — не вырашаныя пытанні з арганізацыяй харчавання і пошукам персанала.

Зараз у палац таксама яшчэ не пускаюць — толькі на тэрыторыю і ў рэстаран. Капліца, што знаходзіцца на тэрыторыі палацава-паркавага ансамблю, таксама на рэстаўрацыі.

Чытайце таксама:

Свяцкі палац — твор італьянскага майстра для прускага графа са старажытнага беларускага роду

Ці ў Беларусі знаходзяцца гэтыя славутасці? Тэст

У Шчорсах зноў прадаюць частку былога маёнтка Храптовічаў, ужо за бесцань

Nashaniva.com