Эканоміка33

У Шчорсах зноў прадаюць частку былога маёнтка Храптовічаў, ужо за бесцань

У вёсцы Шчорсы ў Навагрудскім раёне плануюць прадаць будынак былой вяндлярні ў сядзібе Храптовічаў. Цана аб’екта — 37 рублёў, паведамляе Hrodna.life. Аўкцыён адбудзецца 7 жніўня 2023 года.

Пабудова ўнесеная ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей і знаходзіцца на балансе Навагрудскага райвыканкама. Паводле ўмоў аўкцыёну, новы ўладальнік павінен распрацаваць і зацвердзіць праект рэканструкцыі не пазней чым праз два гады з моманту заключэння дамовы.

Рамонт трэба правесці не пазней чым праз тры гады ад заключэння дамовы. Пад што можна перарабіць былую вяндлярню, ва ўмовах аўкцыёну не паведамілі.

Ніжняя частка будынка цагляная, над ёй высокі дах, крыты гонтай. На даху плаўнымі лініямі выступаюць выпуклыя душнікі. Цагляныя сцены дэкараваныя лапаткамі, карнізам простага профілю і лучковымі перамычкамі над аконнымі і дзвярнымі праёмамі.

Раней будынак былой вяндлярні ўжо выстаўлялі на продаж, апошняя спроба была ў лютым 2023 года. Тады за аб’ект хацелі 9950 рублёў, але будынак ніхто не набыў. Цяпер цану знізілі да адной базавай велічыні — 37 рублёў.

Сядзіба ў Шчорсах у Навагрудскім раёне калісьці належала канцлеру ВКЛ Іаахіму Храптовічу. У XVIII стагоддзі ён узвёў тут палацава-паркавы ансамбль у стылі французскага класіцызму. Да нашых дзён асноўны будынак сядзібы не ацалеў, але захаваўся парк і сажалкі.

Да нядаўняга часу ўсе будынкі сядзібы ў Шчорсах належалі дзяржаве. Частка — аддзелу культуры Навагрудскага райвыканкама, частка — сельсавету ў Шчорсах, частка — ААТ «Шчорсы» (былы калгас «Зорка»). З 2018 года сядзібу спрабавалі прадаць як комплекс, пазней — як асобныя будынкі.

З 2017 года над захаваннем і развіццём комплексу працаваў культурна-асветніцкі фонд «Шчорсы і Храптовічы» пад кіраўніцтвам Ганны Булды. Але ён трапіў пад хвалю масавых ліквідацый грамадскіх арганізацый у Беларусі ў 2021−2022 гадах. Суд прайшоў 19 лістапада мінулага года, 4 снежня рашэнне ўступіла ў сілу.

Каментары3

  • Беларусы
    10.07.2023
    Как можно продавать историю??!!! ЭтоХрептович! Министр иностранных дел ВКЛ! ТУРИСТИЧЕСКИЙ ОБЪЕКТ! ЭТО КАКОЙ ОБЛИСПОЛКОМ ТАКИМ ДНОМ ОТМЕТИЛСЯ? турчин этот безголовый или из Гродно с ником Кара? Где в каком месте земли так поступают с историей? Иразалюк, тут тоже ты нашел бсб?
  • сымпал Сайман
    10.07.2023
    Як на мой розум, то найлепш былую вяндлярню прыстасаваць.... па вяндлярню! І продаж аўтэнтычнай "вядліны ад Храбтовіча" будзе чэсным сродкам адбіць патрачаныя на выкуп помніка і прыстасаванне яго ў адпаведнасці з першапачатковым прызначэннем.
  • цеста і манка
    10.07.2023
    сымпал Сайман, залатая вяндліна будзе. Не акупіцца. Ды і ўсе патэнцыйныя пакупнікі за заходняй мяжой.

Цяпер чытаюць

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?3

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Усе навіны →
Усе навіны

У Ірландыі пяцёра падлеткаў загінулі, паехаўшы па сустрэчцы дзеля лайкаў у тыктоку. Паліцыя вырашыла не гнацца за імі6

Умацаванні новага моста цераз Дняпро ў Магілёве пасля сёлетніх залеваў паплылі ФОТЫ1

Турцыя не змагла знайсці купца на расійскія С-400 і можа адправіць іх на металалом16

У Мінску паспяхова прааперавалі дзяўчынку з унікальным для Беларусі дыягназам

Электракар Ferrari прадалі з аўкцыёна за рэкордныя 40 мільёнаў даляраў1

У мінскім рэстаране бутэльку французскага віна прапануюць па цане кватэры ў некаторых райцэнтрах6

У Індыі браты-блізнюкі ажаніліся з сёстрамі-блізніцамі. Вяселле правялі святары-блізнюкі2

У Мексіцы выратавалі рыбака, які 15 дзён правёў у падводнай пячоры без ежы

На пляжы пад Браславам сфатаграфавалі вельмі рэдкую птушку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?3

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць