БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Докшыцах за «распаўсюд экстрэмізму» пакаралі «Найлепшага прадстаўніка транспарту»

27.07.2023 / 16:43

Nashaniva.com

Суддзя суда Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках пакараў сарака гадзінамі грамадскіх работ кіроўцу філіяла «Докшыцыводаканал» Валерыя Шылько, якому нядаўна прысвоілі ганаровае званне «Лепшы работнік транспарту», піша «Віцебская вясна».

У судзе высветлілася, што «правапарушальнік» распаўсюджваў слоўнае абазначэнне каналаў «Белсат» і «Краіна для жыцця», якія рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 4 сакавіка 2022 года былі залічаныя ў рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

На падставе прызнання віны самім перадавым работнікам суддзя Елісеенка ў рамках ч. 2 арт. 19.11 КаАП прысудзіў Шылько адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе грамадскіх работ і канфіскаваў ягоны тэлефон.

Чытайце таксама:

Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў карцары

«Пісаў лісты студэнтам-вязням, у якіх апісваў фізічныя цікавыя факты». Што вядома пра навукоўца Юрыя Адамава, асуджанага за данаты

У Гомелі асудзілі чыгуначніка, якога затрымалі пры выездзе ў Літву

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула