Грамадства33

Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў карцары

«Ад першага дня прыезду ў турму Жодзіна Зміцер знаходзіцца ў карцары. Ён вымушаны знаходзіцца там, бо адмаўляецца ісці ў камеру да гвалтаўнікоў, куды яго заводзяць», — паведамілі яго сябры ў сацсетках.

Зміцер Дашкевіч. Фота: «Наша Ніва»

Палітвязень Зміцер Дашкевіч павінен быў выйсці на волю на пазамінулым тыдні пасля 16-ці месяцаў, праведзеных за кратамі. Але яго пакінулі за кратамі па артыкуле 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

«Сёння мусіў выйсці Зміцер. Але ён «вызваліўся» з ПК-14 і быў арыштаваны па 411-м артыкуле (непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі). Я не ведаю, што сказаць дзецям, якія з раніцы чакаюць тату дома. Я не ведаю…» — напісала 11 ліпеня Наста Дашкевіч у фэйсбуку.

***

Год таму Змітра Дашкевіча разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Цяпер Змітра Дашкевіча, як і іншых палітвязняў, адносна якіх яшчэ не было суда або прысуд не набыў моцы, можна падтрымаць наступнымі спосабамі.

  • Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі і ласункамі.
  • Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць залічаныя на ягоны рахунак у СІЗА, пяройдуць за ім у калонію.
  • Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумары тэлефона 166 (толькі з гарадскога).
  • Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.

Падтрымаць Змітра: 222160, Жодзіна, Савецкая, 22А, Турма N8, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч.

Каментары3

  • дети вагнера
    27.07.2023
    3мицер - наш президент
  • А
    27.07.2023
    А хто там кіраўнік у 8 турме? Нясправядліва асудзілі -- ён адбыў цалкам. Безпадстаўна зноў затрымалі -- дык трымайце! Навошта яшчэ цяпер і сядзець не даваць? Адчапіцеся ад Дашкевіча, чэрці! Як вы потым жыць збіраецеся?
  • mikola
    28.07.2023
    А, ......./ Vazmi usio sto napisau *IM* skazy !...... A to *zamaskavausja* ! Ja kali nesta haceu kazac Uladam-KAZAU !

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах4

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

Трамп і Рутэ сфармулявалі пагадненне па Грэнландыі3

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах4

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць