У Брэсце пачалі назіраць моцнае святло з боку Польшчы. Стала вядома, што гэта такое 

Нядаўна жыхары Брэста ўбачылі ў небе над Польшчай яркае свячэнне. Раней такога зарыва берасцейцы ніколі не бачылі, піша на партале «Віртуальны Брэст» фота– і відэаблогер Васіль Пашалюк. Але яму, здаецца, удалося высветліць прычыну гэтай з'явы.

28.07.2023 / 18:10

«Такое адчуванне, што ўздоўж мяжы нейкая магутная крыніца святла. На фота, вядома дрэнна відаць, але калі ў вас від з акна на Польшчу — вы яго пабачыце, − паведаміў блогер.

Каб высветліць таямніцу, Пашалюк падняў у неба квадракоптар і зумам «разглядзеў» пасталеныя палякамі ўздоўж мяжы з Беларуссю ветракі.

«Здаецца, суседзі спрабуюць выціснуць электрычнасць з ветру, які ляціць да нас, і такім чынам зніжаюць яго сілу і моц, − піша Васіль. — Ці не ў гэтым крыецца загадка пастаяннага «шанцавання» Брэста ў кліматычным сэнсе?

А калі раптам вы задаліся пытаннем — чаму яны могуць, а мы не, то ўспомніце, што ў нас на поўную моц працуюць (з невялікімі перапынкамі) два энергаблокі АЭС, куды ж нам яшчэ і ветракі?»

Пры нагодзе блогер звяртае ўвагу, што, паводле даследаванняў, ветракі ў год забіваюць ад 33 да 888 тысяч кажаноў. Пры гэтым жывёлам не абавязкова нават ўрэзацца ў лопасці, дастаткова проста праляцець побач з імі — і мышы атрымліваюць баратраўмы, паміраючы ад унутраных кровазліццёў.

Чытайце таксама:

Загадкавая ўспышка ў небе над Гомелем і Кіевам: NASA заяўляе, што гэта не мог быць спадарожнік

У Гомелі і Мазыры зафіксавалі яркую ўспышку. Адначасова яе бачылі і на поўначы Украіны. Што гэта было?

У небе над Белгарадам і Масквой з'явіліся светлавыя слупы. Падумалі пра новую зброю, але ўсё больш банальна

Nashaniva.com