Спіс Фрумана ў дзеянні. Грамадзянін Ізраіля абвясціў узнагароду за сілавікоў, якія здзекаваліся з яго ў 2020 годзе

Грамадзянін Ізраіля і ўраджэнец Беларусі Аляксандр Фруман абвясціў узнагароду памерам у 25 тысяч даляраў за арышт сілавікоў, якія здзекаваліся з яго пасля затрымання ў жніўні 2020 года.

28.07.2023 / 23:38

«Пару гадоў таму да нас звярнуўся Аляксандр Фруман з просьбай дапамагчы ўстанавіць асобы карнікаў, якія 10 жніўня 2020 года здзекаваліся з яго ў Савецкім РУУС горада Мінска і Жодзінскай турме. З дапамогай Кіберпартызан ягонае расследаванне завяршылася паспяхова. Цяпер Аляксандр Фруман абвяшчае ўзнагароду за арышт катаў», — пішуць «Кіберпартызаны».

У «спісе Фрумана» дзевяць чалавек, гэта супрацоўнікі Савецкага РУУС Менска, супрацоўнікі АМАПа і начальнік Следчага камітэта Ленінскага раёна Мінска.

Чытайце таксама:

Спіс Фрумана. Грамадзянін Ізраіля правёў сваё расследаванне і знайшоў тых, хто катаваў яго ў жніўні 2020 года

У Магілёве затрымалі былога дырэктара музея

ГУБАЗіК пахваліўся, што затрымаў хлопца праз кадры з фільма Мамінава

Nashaniva.com